Вы тут

Прэзідэнт выказаўся пра стан беларускай медыцыны


Рашэнне дэмаграфічнай праблемы ляжыць у тым ліку і ў галіне медыцыны. Яе мэта — павышэнне якасці жыцця людзей. Пра гэта заявіў Прэзідэнт падчас Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. «Звязда» вядзе анлайн-трансляцыю прамовы кіраўніка дзяржавы.


А гэта і прафілактыка захворванняў, і дыягностыка, своечасовае і прафесійнае аказанне медыцынскай дапамогі, забеспячэнне насельніцтва даступнымі лекамі. Гэта штодзённыя задачы працы ўсёй сістэмы аховы здароўя.

У гэтай сферы працуюць кваліфікаваныя спецыялісты, сапраўдныя прафесіяналы.

Пра якасць беларускай медыцыны кажа і той факт, што паслугі нашых спецыялістаў запатрабаваныя сярод замежных пацыентаў. На экспарце медыцынскіх тавараў і паслуг у мінулым годзе краіна зарабіла больш за дзвесце мільёнаў долараў. І ёсць патэнцыял для далейшага росту.

Сёння беларускія ўрачы выконваюць самыя высокатэхналагічныя аперацыі, у тым ліку і тыя, якія з'яўляюцца вяршыняй у хірургіі, — трансплантацыю органаў. У трохсот чалавек б'ецца новае сэрца. Шэсцьсот жыццяў выратаваны з дапамогай перасадкі печані.

Аперацыі па перасадцы ныркі сталі амаль радавымі. У гэта цяжка паверыць, але больш за трыццаць жанчын пасля такіх складаных аперацый змаглі даць жыццё маленькім беларусам.

“Літаральна ў мінулым годзе нашы хірургі, можна сказаць, здзейснілі цуд — прааперавалі неданошанага дзіцяці на шосты дзень пасля яго нараджэння. Вага — крыху больш за кілаграм. Аперацыя на сэрцы. Нідзе ў свеце нічога падобнага яшчэ не рабілі”, — падкрэсліў ён.

Яшчэ прыклад — не так даўно жанчына, якая два месяцы знаходзілася пасля аварыі ў коме, нарадзіла здаровае дзіця. Лекары выратавалі і маму, і малога. Сапраўды, такія выпадкі ўваходзяць у гісторыю медыцыны.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.