Вы тут

Колькасць ахвяр выбухаў на Шры-Ланцы перавысіла 160 чалавек


На Шры-Ланцы адбыўся восьмы па ліку выбух, перадае ВВС са спасылкай на Франс-прэс. Аб пацярпелых у апошнім інцыдэнце пакуль невядома.


Урад краіны абвясціў аб неадкладным увядзенні каменданцкай гадзіны з 18.00 да 6:00 раніцы. Таксама прынята рашэнне закрыць доступ да ўсіх буйных сацсетак і інтэрнэт-мэсэнджараў.

"Урад вырашыў заблакаваць усе платформы сацсетак, каб не дапусціць распаўсюджвання няслушнай і няправільнай інфармацыі. Гэта толькі часовая мера", - заявіў прэс-сакратар прэзідэнта краіны Удая Сеневіратне.

Да гэтага больш за 160 чалавек загінулі і сотні атрымалі раненні ў выніку серыі выбухаў у цэрквах і гасцініцах Шры-Ланкі - у дзень, калі многія хрысціянскія канфесіі адзначаюць свята Вялікадня.

Сярод загінулых - па меншай меры дзевяць замежнікаў.

Першапачаткова паведамлялася па меншай меры аб шасці выбухах

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.