Вы тут

У Дзятлаўскім раёне котка выратавала на пажары чалавека


20 красавіка ў Дзятлаўскі раённы аддзел па НС ад мясцовай жыхаркі паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Раготна па вуліцы Кастрычніцкая, гаворыцца на сайце МНС Беларусі.


Ужо праз 5 хвілін да месца выкліку прыбыло першае падраздзяленне МНС. З вокнаў драўлянага будынка ішоў густы дым. На ганку сядзеў пенсіянер. Мужчына не ўсведамляў, што адбываецца. 

Як стала вядома, у доме пражывае пенсіянерка 1944 года нараджэння сумесна з мужчынам 1960 года нараджэння. Як патлумачыла гаспадыня, мужчыну яна некалькі гадоў таму прытуліла па дабрыні, паколькі ў яго не было пэўнага месца жыхарства. Напярэдадні пажару яны выпілі. Жанчына пайшла ў краму, а мужчына прылёг, закурыў і заснуў. Прачнуўся ад таго, што котка драпала лапай па твары, і выйшаў на вуліцу. На жаль, жывёла, якая стала для гора-курца выратавальнікам, сама не выбралася з палаючага памяшкання.

Найбольш верагоднай прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні. Агнём пашкоджаны сцяна, маёмасць у пакоі.

Фота: grodno.mchs.gov.by

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.