Вы тут

Надвор'е: кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы


На гэтым тыдні ўплыў на надвор'е ў краіне аказваў антыцыклон, цэнтр якога размяшчаўся над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі. Стаяла цёплае і сухое надвор'е. У гэты час тэмпературны фон быў на 3—5 градусаў вышэй кліматычнай нормы, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А сёння ўдзень надвор'е ў краіне ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі ў заходніх раёнах адаб'ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу. На большай частцы тэрыторыі істотных ападкаў не прагназуецца, толькі месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература паветра будзе як летам — ад плюс 21 градуса да плюс 27 градусаў.

На наступны дзень надвор'е пачне мяняцца. У суботу краіна апынецца ў полі паніжанага атмасфернага ціску, сфармаваным у цёплай няўстойлівай паветранай масе. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у некаторых раёнах з навальніцамі. Тэмпература паветра ўначы будзе ад плюс 7 да плюс 14 градусаў, удзень — 19—26 цяпла. Свежае паветра прыйдзе да нас у нядзелю. У гэты дзень надвор'ем будуць кіраваць маларухомыя франтальныя сістэмы. У большасці раёнаў краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах месцамі магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—13 цяпла, а ўдзень стане ад плюс 14 да плюс 20 градусаў, толькі месцамі — да 24 градусаў вышэй за нуль.

У пачатку наступнага тыдня вясна праявіць свой зменлівы нораў і істотна пахаладае. Наша краіна апынецца на перыферыі скандынаўскага антыцыклону, які быў сфарміраваны ў халаднаватым паветры паўночных шырот, а ў паўднёвых рэгіёнах Беларусі яшчэ захаваецца ўплыў франтальнага падзелу.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.