Вы тут

Музей “Вучэбная кніга ў гісторыі адукацыі” адкрыўся ў АПА


Ён ствараўся па ініцыятыве і пры падтрымцы Міністэрства адукацыі нашай краіны. У яго экспазіцыю ўвайшлі экспанаты, перададзеныя Нацыянальнай бібліятэкай, установамі адукацыі, бібліятэкамі, асобнымі настаўнікамі і вучнямі. Тут можна ўбачыць кнігі і макеты, вырабленыя педагогамі і навучэнцамі. Ёсць інтэрактыўныя камп’ютарныя заданні.


Стварэнне музея ў Акадэміі паслядыпломнай адукацыі дазволіла прадставіць кнігі за больш чым 1000-гадовы перыяд, пачынаючы з IX стагоддзя. Пры гэтым удалося дабіцца паўнаты і сістэмнасці прадастаўлення гісторыі вучэбнага кнігавыдання, што дапаможа ўзбагаціць кожнага педагога. Музейная зала стане не проста экспазіцыяй, а вучэбнай аўдыторыяй. 

Вучэбная кніга пастаянна мяняецца. І гэта нармальна, бо ствараецца яна для сучаснага вучня. Мяняюцца шрыфты, ілюстрацыі, прасцей і даступней становіцца мова падручніка, уводзяцца элементы дапоўненай рэальнасці.

Музейная экспазіцыя наглядна паказвае, як няпроста ствараліся вучэбныя кнігі, наколькі эрудзіраваным і навукова падкаваным павінен быць аўтар ва ўсе часы.

Работа па пашырэнні музея будзе працягнута. Пакуль адкрылі першую залу, якая ахоплівае перыяд ад Тураўскага і Полацкага княстваў да заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Пасля будзе працягнута праца над перыядам другой паловы XX стагоддзя і сучаснай Беларусі.

Надзея НІКАЛАЕВА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.