Вы тут

Фізкультура на ўра


Дзяржаўны ўступны іспыт у кітайскія вну 2019 года павінен стаць для абітурыентаў усебаковай праверкай розных якасцяў, уключаючы маральныя і фізічныя. Чакаецца, што ўніверсітэты увядуць дадатковы экзамен па фізкультуры ў якасці незалежнага параметру для залічэння, спадзеючыся, што абітурыенты будуць надаваць больш увагі фізічным трэніроўкам. Пра гэта паведаміла Міністэрства адукацыі КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У міністэрстве паведамілі аб планах запусціць доўгатэрміновы механізм па забеспячэнні больш шырокага доступу ва ўніверсітэты абітурыентам з сельскіх раёнаў. Міністэрства таксама заклікала адпаведныя ведамствы нацыянальнага і правінцыйнага ўзроўняў дапамагчы з апублікаваннем інфармацыі аб залічэнні ў вну ў мэтах большай празрыстасці.

Любыя дзеянні, якія парушаюць заканадаўчыя нормы і правілы пры правядзенні дзяржаўнага ўступнага іспыту, будуць строга карацца, паведамілі ў міністэрстве.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для спартыўных перамог

​Як беларускія вучоныя ствараюць умовы для спартыўных перамог

Спартыўныя дасягненні чалавека прыблізна на 75 % залежаць ад яго генетыкі. 

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.