Вы тут

Беларусь наведаў намеснік міністра замежных спраў Чэхіі Алеш Хмеларж


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў сумесна са старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерыем Варанецкім правёў сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Чэхіі Алешам Хмеларжам.


Фота sovrep.gov.by

Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, на сустрэчы былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама перспектывы развіцця адносін паміж ЕС і Беларуссю.

Чэхія з'яўляецца актыўным удзельнікам Еўрасаюза і выступае за паглыбленне супрацоўніцтва з краінамі Усходняй Еўропы, у тым ліку з Беларуссю, падкрэсліў намеснік міністра. «У другой палове 2022 года Чэхія прыме старшынства ў ЕС, і мы зацікаўленыя ў тым, каб паглыбляць узаемаадносіны з краінамі «Усходняга партнёрства», — заявіў ён. Алеш Хмеларж адзначыў важнае значэнне пагаднення аб прыярытэтах партнёрства паміж ЕС і Беларуссю, якое рыхтуецца да падпісання, і выказаў надзею на яго хуткае заключэнне. «Разлічваем, што пасля ліквідацыі шэрагу заўваг гэты дакумент будзе падпісаны», — заявіў ён.

Алеш Хмеларж таксама нагадаў, што Чэхія ўдзельнічала ў рабоце па падрыхтоўцы пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю. «Гэтая праца знаходзіцца на заключным этапе, і мы гэтаму рады», — кажа ён.

У цэлым Чэхія зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю па многіх напрамках. «Я тут дзеля таго, каб інтэнсіфікаваць адносіны паміж нашымі краінамі», — падкрэсліў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, добрая аснова для гэтага сфарміравана. Дыялог паміж знешнепалітычнымі ведамствамі носіць рэгулярны характар, развіваюцца міжпарламенцкія кантакты, расце тавараабарот. У 2018 годзе аб'ём узаемнага гандлю вырас на 35,5 % у параўнанні з 2017 годам да 393 мільёнаў долараў. «Гэта добрыя лічбы, якія кажуць аб існуючым патэнцыяле ўмацавання нашага двухбаковага партнёрства, перш за ўсё рэгіянальных сувязяў. Цэлы шэраг рэгіёнаў Чэхіі зацікаўлены ва ўсталяванні адносін з беларускімі рэгіёнамі. Я перакананы, што сферу рэгіянальнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі можна паглыбляць», — упэўнены Алеш Хмеларж.

У сваю чаргу, Сяргей Рахманаў адзначыў, што Беларусь задаволена ўзроўнем развіцця двухбаковых сувязяў з Чэхіяй і разлічвае на іх далейшае ўмацаванне. У якасці прыярытэтных напрамкаў супрацоўніцтва ён назваў прамысловую вытворчасць, пастаўкі прадуктаў харчавання, сферу высокіх тэхналогій, навуку і адукацыю.

Валерый Варанецкі падзякаваў Чэхіі за падтрымку на міжнародных пляцоўках беларускіх рэзалюцый, у тым ліку па прасоўванні лічбавай эканомікі ў інтарэсах забеспячэння эканамічнага росту на прасторы АБСЕ. Ён таксама выказаў словы падзякі за работу па падрыхтоўцы дакументаў аб партнёрстве з Еўрасаюзам. «Ваш візіт кажа пра зацікаўленасць у супрацоўніцтве з нашай краінай. Гэта нас радуе. Мы таксама зацікаўлены ў паглыбленні партнёрства з Чэхіяй», — падсумаваў старшыня камісіі.

Загаловак у газеце: Двухбаковыя прыярытэты

Выбар рэдакцыі

Спорт

Марына Літвінчук і Вольга Худзенка сталі чэмпіёнкамі ІІ Еўрапейскіх гульняў

Марына Літвінчук і Вольга Худзенка сталі чэмпіёнкамі ІІ Еўрапейскіх гульняў

Сёння на вяслярным канале ў Заслаўі працягнуліся спаборніцтвы па веславанні на байдарках і каноэ.

Грамадства

Як без рызыкі адпачыць у спёку?

Як без рызыкі адпачыць у спёку?

Вадасховішча Дразды даўно стала ўлюбёным месцам адпачынку тысяч людзей.

Грамадства

Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў

Як не стаць ахвярай кіберзлачынцаў

Расказвае намеснік начальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Уладзімір Зайцаў.

Грамадства

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

«Догляд займае не больш за хвіліну». Як правяраюць наведвальнікаў перад уваходам у фан-зону?

Пералік рэчаў, забароненых да праносу, змешчаны на ўваходзе ў кантрольна-прапускны пункт.