Вы тут

Спаборніцтвы брыгад хуткай дапамогі пройдуць у Гродне


У Гродне медыкі на спаборніцтвах брыгад хуткай дапамогі прадэманструюць аказанне дапамогі ў складаных умовах. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзіслаў Галяк.


Абласныя спаборніцтвы брыгад хуткай дапамогі пройдуць у Гродне 22 і 23 мая. Удзел у іх возьмуць 18 брыгад з Гродзенскай вобласці, а таксама медыкі з Мінскай вобласці і запрошаныя польскія калегі.

"Мерапрыемства будзе цікавым і дынамічным ў плане відовішчнасці, але, галоўнае, добры практычны вопыт атрымаюць урачы і фельчары, якія працуюць на перадавой аховы здароўя. Удзельнікам спаборніцтвы будуць прапанаваны заданні, максімальна набліжаныя да рэальных выпадкаў", - адзначыў Уладзіслаў Галяк.

Задача брыгад - аператыўна ацаніць становішча і якасна аказаць медыцынскую дапамогу. На адным з этапаў гэта прыйдзецца рабіць ноччу ва ўмовах абмежаванай бачнасці. Прычым спаборніцтвы будуць ісці ў рэжыме нон-стоп. Начны этап завершыцца каля 3 гадзін, а ўжо ў 5 раніцы брыгады пачнуць наступнае выпрабаванне.

"Паводле легенды, у выніку НС пацярпелі сем чалавек. Як будуць дзейнічаць брыгады хуткай медыцынскай дапамогі пры масавым траўмаванні, можна будзе ўбачыць на світанні. Бо і ў рэальным жыцці хуткай даводзіцца аказваць дапамогу ў любы час дня і ночы, пры любых абставінах і надвор'і" , - сказаў Уладзіслаў Галяк.

Удзельнікі будуць змагацца за перамогу ў намінацыях "Лепшая ўрачэбная брыгада" і "Лепшая фельчарская брыгада". Пераможцы і прызёры атрымаюць кубкі, дыпломы і грашовыя прызы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.