Вы тут

Выраблена паліва для другога рэактара АЭС


Партыя ядзернага паліва са 152 цеплавыдзяляльных зборак для рэактара ВВЭР-1200 Беларускай атамнай электрастанцыі прайшла інспекцыйную праверку на Новасібірскім заводзе хімканцэнтратаў (НЗХК).


У працэдуры выхаднога кантролю прадукцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі заказчыка — кампаніі Расатама «ТВЭЛ», ліцэнзаванай кампаніі па прыёмцы ядзернага паліва «УПА ЗАЭС», Беларускай АЭС і Дзяржатамнагляду Беларусі. Правяраючаму боку прадставілі неабходную дакументацыю, вытворчы працэс на заводзе са шматлікімі этапамі кантролю якасці, працэс упакоўкі прадукцыі ў транспартныя кантэйнеры для перавозкі паліва.

— Паліўны дывізіён Расатама выканаў абавязкі па вытворчасці паліва для першага і другога энергаблокаў Беларускай АЭС дакладна ў тэрмін. У далейшым для вырабу перазагрузак свежага ядзернага паліва можа быць задзейнічаны не толькі НЗХК, але і Машынабудаўнічы завод у Электрасталі, — заўважыў старшы віцэ-прэзідэнт па вытворчасці кампаніі «ТВЭЛ» Міхаіл ЗАРУБІН. — Нягледзячы на тое, што ў кожнага прадпрыемства па фабрыкацыі цеплавыдзяляльных зборак у ТВЭЛ свая спецыялізацыя, яны абодва валодаюць кампетэнцыямі па вырабе паліва для ВВЭР-1200. Гэта дазваляе нам своечасова забяспечваць пастаўкі ядзернага паліва на ўсе АЭС, якія дзейнічаюць і толькі ствараюцца, з найбольш сучаснымі і эфектыўнымі энергаблокамі пакалення 3+.

У лістападзе 2018 года на новасібірскім прадпрыемстве быў праведзены аналагічны выхадны кантроль пачатковай загрузкі паліва для энергаблока № 1 Беларускай АЭС.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.