Вы тут

У Любанскім раёне спынены крадзеж буйной партыі дзелавой драўніны


Буйны крадзеж дзелавой драўніны, нарыхтаванай у Любанскім лясгасе, спынілі аператыўнікі Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. На дарозе, якая вядзе ад склада лесапункта да прыватнай пільні, дзяржінспектары спынілі цалкам загружаны лесавоз з прычэпам. Ён перавозіў 38,5 кубаметраў адборнай лесапрадукцыі.


Фота golos.ua мае ілюстрацыйны характар

Дакументы на драўніну ў кіроўцы адсутнічалі. Паводле яго слоў, лес без афармлення якіх-небудзь папер адпусціў супрацоўнік лясгаса. На сустрэчу з інспектарамі ні адзін з бакоў відавочна не разлічваў, бо праехаць ад склада да перапрацоўчага цэха трэба было ўсяго паўкіламетра.

У чыіх кішэнях аселі грошы за лесапрадукцыю — яе кошт ацэньваецца больш чым у 1,5 тысячы рублёў -- зараз высвятляе следства. У дачыненні да майстра лесапункта заведзена крымінальная справа “Прысваенне альбо растрата маёмасці асобай, якой яна даверана”. Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Ёсць пытанні і да прадпрымальніка, на чыю пільню транспартавалася дзелавая драўніна. У працэсе разбору ён паспрабаваў “выправіць” сітуацыю -- прывёз на месца спынення лесавоза таварна-транспартную накладную на перавозку 38,5 кубаметраў дроў. Калі зразумеў, што падмануць інспектараў не атрымаецца, спаслаўся на памылку пры друку.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.