Вы тут

Сувязь новага пакалення ад beCloud і МТС даступная ў 176 населеных пунктах


Інфраструктурны аператар beCloud і мабільны аператар МТС паведамілі аб планах па значнаму пашырэнню сеткі 4G і павелічэнню колькасці базавых станцый у дыяпазонах 1800 Мгц i 2600 Мгц па ўсёй краіне. Паводле ацэнак аператараў, колькасць карыстальнікаў неўзабаве можа перавысіць 2 мільёны абанентаў.


Летам  гэтага года якасць 4G-сувязі ў дыяпазоне 1800 МГц  палепшыцца для абанентаў самых загружаных лакацый Мінска, Гомеля, Магілёва і іншых абласных цэнтраў, а таксама для Пінска, Маладзечна, Мазыра, Бабруйска, Наваполацка і яшчэ для пяцідзесяці васьмі гарадоў Беларусі. Усяго ў сетку будзе ўключана каля чатырохсот базавых станцый дыяпазону 1800 Мгц.

Таксама менш чым праз месяц, у чэрвені, кампаніі запусцяць у эксплуатацыю каля 300 новых базавых станцый, якія працуюць у частотным дыяпазоне 2600 Мгц. Яны будуць  працаваць у Мінску, Гомелі, Магілёве, Брэсце, Гродне, Віцебску, Барысаве і яшчэ ў дваццаці пяці гарадах. У гэтых населеных пунктах аператары пашыраць ёмістасць сеткі ў месцах актыўнага спажывання трафіку: на вакзалах, у парках, каля гандлёвых цэнтраў і ўніверсітэтаў, на пешаходных зонах і каля турыстычных славутасцяў. Гэта дазволіць нават пры ўзрастанні нагрузкі на базавыя станцыі карыстацца 4G з яшчэ большым камфортам. Усе лакацыі для актывацыі тэхналогіі выбіраюцца зыходзячы з загрузкі і патрэбаў абанентаў

Паслугі на базе тэхналогіі LTE дэманструюць устойлівы попыт: спажыванне мабільнага трафіку ў параўнанні з галасавым працягвае расці. Галоўная перавага 4G, у адрозненне ад папярэдняга стандарту сувязі 3G, — высокая хуткасць мабільнага інтэрнэту. Акрамя выкарыстання звыклых інтэрнэт-сэрвісаў абаненты могуць камфортна праглядаць HD-відэа, працаваць з аб'ёмным кантэнтам і абменьвацца вялікімі файламі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.