Вы тут

Экалагічна бяспечнае ўгнаенне для раслін распрацавалі ў БДУ


Экалагічна бяспечнае ўгнаенне для раслін "МаксІмун" распрацавана навукоўцамі біялагічнага факультэта БДУ. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.


Прэпарат прызначаны для стымуляцыі росту і развіцця, павышэння ўстойлівасці сельскагаспадарчых культур да хвароб, нізкіх тэмператур, засухі. Ён атрыманы з адмыслова выгадаваных бактэрый, што забяспечвае яго бясшкоднасць у дачыненні да чалавека, хатніх жывёл, пчол.

Перавагай навацыі над існуючымі аналагамі з'яўляецца павялічаны тэрмін захоўвання. Да года сродак валодае актыўнасцю дзеючых рэчываў пры пакаёвай тэмпературы, у той час як вядомыя біялагічныя ўгнаенні захоўваюцца не больш за паўгода ў халадзільніку.

Сродак паспяхова пратэставаны на большасці культур, якія вырошчваюць у Беларусі. Нават пры невялікім расходзе прэпарат паказвае высокую эфектыўнасць. Напрыклад, двухразовае апырскванне "МаксІмунам" можа спыніць распаўсюд мучністай расы на агурках. Тройчы апрацаваныя пасевы рэпчатай цыбулі павялічваюць ураджайнасць на 50%.

Угнаенне можна выкарыстоўваць як на буйных прадпрыемствах, так і ў асабістых падсобных гаспадарках. Прэпарат вырабляецца на Бабруйскім заводзе біятэхналогій і ўжо даступны да набыцця.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.