Вы тут

Курс біткойна за суткі вырас на 9,4%


Сярэдні абменны курс біткойна за мінулыя суткі вырас амаль на 9,4% і па стане на 11:00 дасягнуў $ 8750,24 за адзінку крыптавалюты, перадае ТАСС даныя партала Coinmarketcap. У выніку каціроўкі вярнуліся да ўзроўняў сярэдзіны мая 2018 года.


Капіталізацыя рынку біткойна, паводле даных партала, дасягнула $ 155,1 млрд.

Кошт крыптавалюты стаў істотна расці ў пачатку мая бягучага года.

Біткойн - дэцэнтралізаваная сістэма аднайменнай крыптавалюты на аснове тэхналогіі блакчэйн, якую можа "здабываць" (эмітаваць) любы карыстальнік - удзельнік сістэмы. Для гэтага трэба ствараць новыя блокі сістэмы з дапамогай вылічальнай прылады.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.