Вы тут

Трое дзяцей патанулі ў Клімавіцкім раёне


26 мая на вадасховішчы паблізу вёскі Сабалёўка Клімавіцкага раёна было знойдзена цела шасцігадовага хлопчыка, інфармуе тэлеграм-канал Следчага камітэта.


Устаноўлена, што дзіця знаходзілася ў гэты час са сваім старэйшым братам. Пры правядзенні пошукавых мерапрыемстваў цела 11-гадовага брата выяўлена супрацоўнікамі ТРВАД у вадаёме. Як мяркуецца, адзін з хлопчыкаў паслізнуўся на слізкай пліце і ўпаў у ваду, іншы яго ратаваў. Веласіпед хлопчыкаў знойдзены на беразе.

У гэты ж дзень  паступіла паведамленне пра тое, што на беразе тэхнічнага кар'ера знойдзена цела 13-гадовай дзяўчынкі. Устаноўлена, што ў гэты дзень загінулая знаходзілася на беразе былога крэйдавага кар'ера з двума сваімі знаёмымі - 11-ці і 12-ці гадоў. Дзяўчынка паслізнулася і ўпала ў ваду, пацягнуўшы за сабой 11-гадовага хлопчыка. Пакінутаму на беразе 12-гадоваму хлопчыку ўдалося выцягнуць з вады таварыша. Аднак дзяўчынку ім выратаваць не ўдалося.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.