Вы тут

Сёння ў Навагрудку пачынае работу ХV Рэспубліканскі экалагічны форум


Даныя нацыянальнай сістэмы маніторынгу навакольнага асяроддзя сведчаць аб тым, што яно ў нашай краіне на працягу ўжо многіх гадоў у цэлым застаецца стабільна спрыяльным, паведаміў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык.


Сёння ў Навагрудку пачынае работу ХV Рэспубліканскі экалагічны форум. Як растлумачыў міністр, гэтым разам спецыяльная тэма мерапрыемства — «Устойлівае развіццё малых гарадоў: глабальныя выклікі і лакальныя рашэнні». Праграма форуму арыентавана на рэалізацыю выканання даручэнняў Прэзідэнта па навядзенні парадку на зямлі і азеляненні, стварэнні спрыяльных умоў пражывання ў гарадах, эфектыўнай сістэмы абыходжання з адходамі, захаванні біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці для будучых пакаленняў і іншых найважнейшых даручэнняў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя.

Міністр заявіў, што спецыяльная тэма форуму адлюстроўвае адну з ключавых задач, якія стаяць перад нашай краінай і ўсёй сусветнай супольнасцю: захаванне прыродных рэсурсаў для будучых пакаленняў.

Андрэй Худык адзначыў, што асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі да 2035 года павінны скласці не менш як 9 % ад плошчы краіны. Таксама неабходна забяспечыць аднаўленне колькасці рэдкіх і якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення відаў дзікіх жывёл і дзікарослых раслін. На цяперашні момант у нашай краіне зарэгістравана 1289 нацыянальных паркаў, запаведнікаў, заказнікаў і помнікаў прыроды, якія адносяцца да асабліва ахоўных прыродных тэрыторый.

У 2018 годзе наша краіна атрымала фінансаванне Глабальнага экалагічнага фонду для рэалізацыі двух буйнамаштабных праектаў па кіраванні небяспечнымі рэчывамі (адходамі) з агульным аб'ёмам фінансавання больш за 12 млн долараў, што дазволіць выканаць цэлы комплекс мерапрыемстваў па абыходжанні з устойлівымі арганічнымі забруджвальнікамі (УАЗ), а таксама сістэмна вырашыць гэтую праблему ў краіне. Да 2020 года плануецца стварыць аб'ект па экалагічна бяспечным знішчэнні УАЗ і іншых небяспечных адходаў у аб'ёме да 1,5 тысячы тон у год на базе комплексу па перапрацоўцы і пахаванні таксічных прамысловых адходаў Гомельскай вобласці.

Акрамя гэтага, у нас плануецца правесці геалагічнае картаванне ўсёй тэрыторыі краіны, адзначыў Андрэй Худык.

«Выбіраем перш за ўсё тыя тэрыторыі, якія патэнцыйна ўтрымліваюць карысныя выкапні, — расказаў Андрэй Худык. — Безумоўна, для гэтага неабходна фінансаванне. Новая праграма па геалагічным картаванні будзе дзейнічаць у 2021—2025 гадах. Думаю, нам удасца гэта зрабіць».

Сяргей КУРКАЧ


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка накiраваў прывiтанне ўдзельнiкам i гасцям XV Рэспублiканскага экалагiчнага форуму.

«Зберагаючы прыроду роднага краю, распрацоўваючы стратэгiю разумнага i эканомнага выкарыстання яе рэсурсаў, вы клапоцiцеся пра будучыя пакаленнi, здароўе i дабрабыт нашых дзяцей i ўнукаў», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

«Адказнасць за экалагiчную бяспеку планеты сёння ў роўнай ступенi дзеляць сусветныя лiдары, грамадскiя аб'яднаннi, вытворцы i спажыўцы выгод цывiлiзацыi — усе жыхары Зямлi. Для кожнага з нас беражлiвыя адносiны да навакольнага асяроддзя павiнны стаць ладам мыслення i нормай жыцця, для дзяржаў i саюзаў — прыярытэтным напрамкам дзяржаўнай палiтыкi», — гаворыцца ў прывiтаннi.

Загаловак у газеце: Мы жывём у добрым месцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Прэтэндэнты на студэнцкі білет здалі тэст па матэматыцы

Пазнаць у гарадскім натоўпе абітурыентаў можна без праблем.

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11.