Вы тут

Гендырэктарам "Белтэлекама" стаў Юрый Петручэня


У "Белтэлекама" з'явіўся новы генеральны дырэктар, ім стаў Юрый Петручэня, паведамляе сайт Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.


Сёння міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган прадставіў новага кіраўніка калектыву. Міністр адзначыў, што сёння "Белтэлекам" выконвае важныя задачы, развіваючы шырокі спектр сучасных паслуг сувязі. Канстанцін Шульган выказаў упэўненасць, што вялікі вопыт і высокі прафесіяналізм дазволяць новаму генеральнаму дырэктару забяспечыць далейшую паспяховую і стабільную працу прадпрыемства.

Юрый Петручэня нарадзіўся 12 красавіка 1961 года ў вёсцы Юшавічы Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў Маскоўскі інстытут сувязі (1989), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце (2001). Усё яго прафесійнае жыццё звязана з галіной - ён прайшоў працоўны шлях ад электраманцёра Маладзечанскага эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі да дырэктара мінскага філіяла "Белтэлекама". 14 чэрвеня прызначаны на пасаду гендырэктара "Белтэлекама".

РУП "Белтэлекам" з'яўляецца найбуйнейшым аператарам электрасувязі ў Беларусі, уключае ў сябе 9 філіялаў і 3 вытворчасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.