Вы тут

У Жодзіне мужчыну засыпала грунтам у час пракладкі трубаправода


У Жодзіне мужчыну засыпала грунтам падчас пракладкі трубаправода, паведамілі ў МНС.


Паведамленне пра тое, што на вуліцы Мядовай ў Жодзіне мужчыну засыпала грунтам, выратавальнікам паступіла днём 14 чэрвеня. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, высветлілася, што гаспадар на сваім падворку праводзіў земляныя работы па ўкладцы газавага трубаправода. У нейкі момант адбылося абвальванне грунту ў траншэю глыбінёй 3 м, у выніку чаго мужчына ўжо не змог выбрацца самастойна.

Работнікі МНС пры дапамозе адмысловай прылады выцягнулі пацярпелага і перадалі яго брыгадзе медыкаў. Пасля агляду пацярпелага шпіталізавалі ў гарадскую бальніцу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.