Вы тут

Як мабільныя тэлефоны забруджваюць навакольнае асяроддзе


«Сябры, а калі вы апошні раз мянялі свой тэлефон?» — такое пытанне я неяк пачула ў рэкламе. Прэзентавалі чарговую, самую стылёвую і самую функцыянальную, па іх словах, мадэль, якая абавязкова павінна любога вылучыць з натоўпу. Добра, калі так, але такія «самыя-самыя» мадэлі з'яўляюцца амаль кожны месяц. І людзі не проста іх купляюць, некаторыя гатовы прастаяць суткі каля крамы, каб набыць навінку са зніжкай або заплаціць таму, хто зойме ім чаргу. Кожны, вядома, вырашае сам, куды траціць свае грошы. Я ж хачу з вамі пагаварыць пра тое, як такое празмернае спажывальніцтва адбіваецца на навакольным асяроддзі і, як следства, на нашым здароўі.


Думаю, вы не раз чулі ад бацькоў, маўляў, раней тэхніка была настолькі трывалая, што перадавалася ў спадчыну. У нас, напрыклад, яшчэ працуе прабабулін тэлевізар, тады як сучасны зламаўся праз два гады. Гэта невыпадкова. Каб павысіць попыт, вытворцы наўмысна скарачаюць тэрмін эксплуатацыі прыбораў і называюць гэта «запланаваным састарэннем». Так, часта некаторыя дэталі робяць менш даўгавечнымі, каб за грошы, якія могуць патраціцца на іх рамонт, прасцей было набыць новы прыбор. Да таго ж нярэдка старыя мадэлі наогул перастаюць падтрымліваць, таму купіць для іх неабходныя запчасткі амаль нерэальна.

Лічбы і факты

Неабходны для вытворчасці мабільных тэлефонаў тантал атрымліваюць з калтанавай руды. 80 % яе запасаў знаходзіцца ў Конга (Афрыка), дзе за кантроль над руднікамі дзесяцігоддзямі вядзецца грамадзянская вайна. Па падліках ЮНІСЕФ, у Конга 40 тысяч дзяцей працуюць на гэтых рудніках.

А вы калі-небудзь задумваліся, у якіх умовах і з чаго вырабляюцца новыя мадэлі тэлефонаў і што з імі адбываецца, калі мы перастаём імі карыстацца? Дык вось адзін толькі смартфон змяшчае ў сабе палову табліцы Мендзялеева! Здабываюць неабходныя металы (асноўныя з іх — золата, волава, тантал, медзь, серабро, індый), а таксама збіраюць электрапрыборы ў краінах Афрыкі, Азіі і Паўднёвай Амерыкі, дзе вельмі нізкія стандарты працы.

Слоўнік

Стойкія арганічныя забруджвальнікі — гэта небяспечныя хімічныя рэчывы, якія валодаюць высокай таксічнасцю, могуць заставацца ў навакольным асяроддзі на працягу доўгага часу, перамяшчацца на значныя адлегласці і накоплівацца ў тлушчавых тканках чалавека і жывёл.

Паводле звестак ААН, кожны год у свеце выкідваецца каля 50 мільёнаў тон электронных адходаў, і толькі 20 % з іх бяспечна ўтылізуецца. Большая частка электронікі, якая ўтрымлівае ў сабе свінец, кадмій, ртуць, берылій, ідзе на звалку. Як правіла, такое смецце экспартуецца ў краіны Афрыкі і Азіі, дзе яго захаванне каштуе вельмі танна. Для гэтага ўжо нерабочую тэхніку памячаюць як тавар «сэканд-хэнд», бо згодна з палажэннямі Базельскай канвенцыі аб кантролі за трансгранічнай перавозкай небяспечных адходаў і іх выдаленнем, экспарт такой электронікі забаронены.

Што рабіць?

Адходы электроннага і электрычнага абсталявання, у тым ліку і тэлефоны, можна здаць на прадпрыемства «БелВТІ», а акумулятары і батарэйкі выкінуць у спецыяльныя кантэйнеры. Старайцеся свядома падыходзіць да пакупкі электрапрыбораў, бо нават перапрацоўка іх не вырашае праблему. Не так даўно ў дзіцячых таварах, якія былі зроблены з другаснага пластыку ад электронікі, знайшлі стойкія арганічныя забруджвальнікі.

А вы ведалі?

Самая вялікая ў свеце звалка электронікі знаходзіцца ў Гане (Афрыка).

Важна

Здабыча металаў суправаджаецца забруджваннем навакольнага асяроддзя злучэннямі ртуці і серы, а таксама цяжкімі металамі.

Маша ЗЯЛЁНАЯ

Загаловак у газеце: Рэальны кошт новага смартфона

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Як праходзіў ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812»

Трэці раз ваенна-гістарычны фестываль «Мір-1812» на два дні перанёс пасёлак больш чым на два стагоддзі назад. 

Грамадства

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Ці заўсёды выгадна афармляць бальнічны

Сярод знаёмых у мяне ёсць шмат жанчын, якія звяртаюцца да ўрача пры любым занядужанні і пры кожнай магчымасці афармляюць бальнічны ліст. 

Культура

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Чаму сучаснае беларускае кіно «невялікае»?

Пісьменнік і дысідэнт Андрэй Сіняўскі, калі расказваў пра ўтрыраваную дробязнасць савецкай «цывілізацыі», прывёў у прыклад аповесць Міхаіла

Грамадства

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Беларусь і Расія зблізілі пазіцыі па праграме рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.