Вы тут

Экспазіцыя "Подзвіг у імя вызвалення" адкрыецца 20 чэрвеня ў музеі гісторыі ВАВ


Адкрыццё часовай экспазіцыі "Подзвіг у імя вызвалення", прысвечанай 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адбудзецца 20 чэрвеня ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на музей.


У летапісе Вялікай Айчыннай вайны аперацыя "Баграціён" займае асобнае месца. Па смеласці задумы і дасканаласці падрыхтоўкі, па размаху і ваенна-палітычных выніках яна была найбольш выдатнай аперацыяй. Савецкія войскі разбілі больш як мільённую групоўку праціўніка, выгналі акупантаў з тэрыторыі краіны, вызвалілі частку Прыбалтыкі, Польшчы і падышлі да граніц Усходняй Прусіі. Разам з тым 75-годдзе вызвалення Беларусі супадае і з 75-годдзем высадкі саюзнікаў у Нармандыі, і адкрыццём другога фронту 6 чэрвеня 1944 года. Далейшыя наступальныя аперацыі прынеслі вызваленне Францыі, Бельгіі, Галандыі. Гітлераўская Германія апынулася ў цісках 2-х франтоў, і яе разгром быў ужо непазбежны.

Часовая экспазіцыя "Подзвіг у імя вызвалення" прадставіць больш за 80 арыгінальных прадметаў і каля 250 фотадакументальных матэрыялаў з фондаў музея, складзеных у адзінае апавяданне пра гэтыя падзеі і герояў.

Адной з асаблівасцей аперацыі "Баграціён" стала ўзаемадзеянне рэгулярных войскаў з партызанскімі фарміраваннямі. Фатаграфіі і дакументы расказваюць аб тым, як партызаны праводзіі трэці этап аперацыі "Рэйкавая вайна", захоплівалі і ўтрымлівалі пераправы, плацдармы, апорныя пункты і вузлы абароны, удзельнічалі ў вызваленні гарадоў і населеных пунктаў краіны. Наведвальнікі ўбачаць аўтамат, фуражку, скураное паліто камандзіра Мінскага партызанскага злучэння Іосіфа Бельскага. Партызаны гэтага злучэння вызвалілі Старобін, Чырвоную Слабаду, Капыль, Узду, Рудзенск. 16 ліпеня 1944 года ў Мінску адбыўся парад партызан. Атмасферу свята, урачыстасці, усенароднай радасці перадаюць як дакументальныя здымкі, так і карціна мастака Яўгена Зайцава "Парад партызан у Мінску", напісаная ў 1947 годзе.

Работа часовай экспазіцыі "Подзвіг у імя вызвалення" прадоўжыцца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны па 20 жніўня.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.