Вы тут

Больш за 100 таблетак асабліва небяспечнага наркотыку канфіскавана ў Мінскім раёне


Супрацоўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі УУС Мінскага аблвыканкама пры сілавой падтрымцы байцоў АМАПу праведзена аперацыя па затрыманні нарказбытчыка асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва - MDMA.


26-гадовы затрыманы рэалізоўваў наркатычны сродак бескантактавым спосабам: шляхам схованак. Паводле папярэдняй інфармацыі, на крымінальную дарожку ён ступіў каля месяца таму. Мабыць вырашыў знайсці дадатковы даход, які аказаўся незаконным. Малады чалавек расфасоўваў наркотык на дозы і закладваў у розных частках Мінска і Мінскага раёна. Забяспечваў дурманам як больш дробнае звяно дылераў у ланцужку збытчыкаў, так і саміх спажыўцоў. Усё стасункі з арганізатарамі сеткі збыту псіхатропу будаваліся выключна праз месенджараў: ні імёнаў, ні адрасоў, толькі выдуманыя нікнэймы і фота з каардынатамі закладак.

Падчас першапачатковай работы з затрыманым аператыўнікі выявілі каля дзесяці схованак, якія арганізаваў фігурант. Усяго канфіскавана больш за 100 таблетак MDMA на суму больш чым чатыры тысячы рублёў, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.

Аперацыя па затрыманні дылера праходзіла непасрэдна па месцы жыхарства, у Мінскім раёне. У ходзе асабістага дагляду, а таксама агляду кватэры аператыўнікамі выяўленыя і канфіскаваныя прадметы для фасоўкі дурману, а таксама сам наркотык.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.