Вы тут

Жыхар Маларыцкага раёна вучыў жонку плаваць і патануў


У Маларыцкім раёне малады мужчына патануў, калі вучыў сваю жонку плаваць, паведамілі БЕЛТА ў Брэсцкім абласным Асводзе.


Няшчасны выпадак адбыўся 16 чэрвеня. Жыхар аграгарадка Олтуш 1994 года нараджэння каля 22.00 разам з жонкай пайшоў купацца ў возеры. Мужчына вучыў жонку плаваць. У нейкі момант яна звярнула ўвагу, што яе ніхто не падтрымлівае. Жанчына стала шукаць мужа, але не знайшла. Раніцай наступнага дня пошукава-выратавальная група абласнога Асводу выявіла яго цела ў вадаёме.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.