Вы тут

У нашай краіне можа быць створана асацыяцыя інтэрнэт-камерцыі


У нашай краіне можа быць у хуткім часе створана асацыяцыя інтэрнэт-камерцыі. Пра гэта заявіў кіраўнік буйнога маркет-плейса Dеаl.bу Максім Марыніч на круглым стале ў Мінску.


«На пачатковым этапе гэта будзе беларуская асацыяцыя інтэрнэт-гандлю, якую складуць дзве структуры. Затым яна амаль імгненна разрасцецца да 20—25 членаў. Аб'яднанне будзе мець шырокі спектр дзейнасці: ад продажу прадуктаў харчавання, ношанага адзення, аўтамабіляў і нерухомасці да лагістыкі і складскіх арганізацый. Наогул сама яна будзе займацца праблемамі айчыннага інтэрнэт-гандлю», — сказаў Максім Марыніч. У ідэале сама асацыяцыя можа быць зарэгістравана ўжо ў верасні.

Па словах кіраўніка Dеаl.bу, ужо рыхтуецца статут новай арганізацыі. Ён можа быць апублікаваны ў найбліжэйшы час. Папярэдне была праведзеная сустрэча з першым намеснікам міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Артурам Карповічам. Вядома, што само міністэрства ў цэлым пазітыўна ставіцца да гэтай ідэі. Ведамства гатова падтрымаць ініцыятыву і ўзаемадзейнічаць з асацыяцыяй у частцы рэгулявання галіны, пацвердзіла начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і паслуг міністэрства Віялета Беразоўская.

«Рэгулятару нашмат прасцей працаваць з асацыяцыяй, якая аб'ядноўвае інтарэсы многіх гульцоў. Яны даносяць да нашага міністэрства тыя праблемы, якія трэба вырашаць. Рэгулятар таксама ставіць перад імі задачы для вырашэння. На жаль, мы апошнія гады назіраем падзенне долі продажу тавараў беларускай вытворчасці. Асабліва востра стаіць пытанне аб нехарчовых таварах. Што датычыцца падтрымкі айчыннага вытворцы, прадаўца, калі ў асацыяцый ёсць такія прапановы, мы гатовыя іх разгледзець», — сказала Віялета Беразоўская.

Максім Марыніч адзначыў, што асацыяцыя плануе працаваць над змяненнем рэгулявання працы кур'ерскіх службаў, каб стымуляваць іх развіццё. Адным з кірункаў можа быць сертыфікацыя тавараў. Сёння жыхары нашай краіны могуць наўпрост атрымліваць тавар з кітайскіх інтэрнэт-крам, але калі гаворка ідзе пра яго набыццё ў беларускім анлайн-рытэйле, то прадпрымальнікам даводзіцца праходзіць сертыфікацыю, што адбіваецца на цане.

Для поспеху электроннай камерцыі неабходны вялікі асартымент, даступны на складзе. Дзякуючы гэтаму спажывец можа атрымліваць тавар пасля выбару заказу на працягу дня-двух. Таксама неабходна развіццё службы дастаўкі. У краіне ў спажыўцоў склалася ўспрыманне дастаўкі як бясплатнай паслугі. У пачатку развіцця галіны крамы ўключалі яе кошт у цану тавару. Аднак гэтая паслуга каштуе грошай і ў большасці краін з'яўляецца платнай. «Асноўная задача — з'яўленне кур'ерскіх службаў. Гэтая служба з'явіцца праз трансфармацыю заканадаўства», — сказаў Максім Марыніч. Зараз праходзіць узгадненне законапраект аб плацяжах, які дазволіць кур'ерскім службам прымаць плацяжы ў адрас трэціх асоб.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Справа для народных мсцiўцаў. Пра партызанскiя аперацыi — з першых вуснаў

Цяпер, калi пасля вайны мiнула столькi гадоў, каштоўнасць аповеду яе жывых сведак толькi павышаецца. 

Грамадства

«Калi трапiў у бальнiцу i ўбачыў, колькi там людзей, адразу ж адкрываюцца вочы»

«Калi трапiў у бальнiцу i ўбачыў, колькi там людзей, адразу ж адкрываюцца вочы»

Размова з загадчыцай трэцяга iнфекцыйнага аддзялення Бабруйскай цэнтральнай бальнiцы.

Грамадства

Маніторынг медустаноў працягваецца

Маніторынг медустаноў працягваецца

Увесь красавік і май спецыялісты наведвалі абласныя і раённыя бальніцы.