Вы тут

Марсаход Curiosity знайшоў прыкметы жывых мікраарганізмаў у атмасферы Марса


Марсаход Нацыянальнага ўпраўлення ЗША па аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы (NASA) Curiosity выявіў у атмасферы Марса "высокае ўтрыманне метану", якое можа сведчыць аб прысутнасці там жывых мікраарганізмаў, піша ТАСС са cпасылкай на газету The New York Times.


Паводле яе даных, узоры паветра на Марсе былі ўзятыя ў сераду, а ўжо ў пятніцу навукоўцы NASA, правёўшы шэраг эксперыментаў, устанавілі, што гаворка ідзе аб высокім утрыманні ў паветры метану, які можа служыць газам-біямаркерам. Пры гэтым афіцыйна аб адкрыцці дагэтуль абвешчана не было.

"Улічваючы гэты дзіўны вынік, мы рэарганізавалі графік на выхадныя, каб правесці дадатковыя даследаванні", - прыводзіць газета словы аднаго з даследчыкаў NASA, якія змяшчаюцца ў карпаратыўным лісце, што патрапіў ў распараджэнне выдання. The New York Times адзначае, што іх вынікі могуць быць атрыманы ўжо ў панядзелак.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.