Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў адмененыя ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці, паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.
Паводле інфармацыі ведамства, у цэлым па краіне колькасць раёнаў, у якіх працягваюць дзейнічаць забароны і абмежаванні на наведванне ўгоддзяў, прыкметна скарацілася: з 82 на пачатку мінулага тыдня да 61 па стане на сённяшнюю раніцу.
Пры гэтым па-ранейшаму пад забаронай наведванне лясоў на ўсёй тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Дзейнічае забарона і ў большасці раёнаў Гомельскай вобласці (акрамя Кастрычніцкага, Рэчыцкага, Калінкавіцкага, Мазырскага і Лельчыцкага), а таксама амаль у палове раёнаў сталічнага рэгіёну (акрамя Вілейскага, Капыльскага, Лагойскага, Маладзечанскага, Мядзельскага, Дзяржынскага, Бярэзінскага, Нясвіжскага, Клецкага і Салігорскага раёнаў).
Абмежаванні дзейнічаюць у васьмі раёнах Віцебскай вобласці (Шаркаўшчынскі, Мёрскі, Верхнядзвінскі, Расонскі, Шумілінскі, Віцебскі, Лёзненскі, Сенненскі). У Магілёўскай вобласці ў спісе -- Бялыніцкі, Чавускі, Мсціслаўскі, Крычаўскі, Клімавіцкі, Хоцімскі, Касцюковіцкі і Краснапольскі раёны.
Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. На сайце Мінлясгаса размешчана інтэрактыўная карта, па якой можна адсочваць увядзенне і зняцце абмежаванняў у рэгіёне, які цікавіць. Карта аператыўна абнаўляецца.
Сяргей РАСОЛЬКА
Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася.
АВЕН. Неабходна будзе сканцэнтраваць намаганні на рабоце.
«Ні разу не пашкадавала, што прыйшла працаваць у такую ўнікальную структуру, як спажыўкааперацыя»