Вы тут

Беларусы змогуць без візы наведваць ААЭ


У Міністэрстве замежных спраў і міжнароднага супрацоўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў адбылася цырымонія падпісання пратакола аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і ААЭ аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і спецыяльных пашпартоў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.


Ад беларускага боку дакумент падпісаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у ААЭ Андрэй Лучанок, ад эмірацкага - намеснік міністра замежных спраў Ахмед аль-Джарман.

У адпаведнасці з дакументам, грамадзяне Беларусі - уладальнікі дзеючых нацыянальных пашпартоў - атрымаюць магчымасць без візы наведваць ААЭ. Пратакол уступіць у сілу праз 30 дзён з моманту яго ратыфікацыі парламентамі дзвюх краін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.