Вы тут

10 ліпеня ў пунктах правядзення ЦТ распачнецца выдача сертыфікатаў


Для атрымання сертыфіката абітурыент павінен звяртацца ў тую навучальную ўстанову, на базе якой ён здаваў дысцыпліны ЦТ. Згодна з Палажэннем аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэсціравання, абітурыент атрымлівае сертыфікат асабіста пры прад'яўленні арыгінала пашпарта і пропуску з адзнакай "Тэсціраванне прайшоў". Сертыфікат выдаецца абітурыенту пад роспіс, а пропуск у яго забіраюць. У выпадку страты пропуску абітурыент падае заяву аб выдачы сертыфіката без прад'яўлення пропуску.


Калі абітурыент па ўважлівай прычыне не можа атрымаць сертыфікат ці яго дублікат асабіста, гэта можа зрабіць законны прадстаўнік непаўналетняга абітурыента (хтосьці з яго бацькаў або апекуноў) пры прад'яўленні:

  1. арыгінала пашпарта законнага прадстаўніка;
  2. дакумента, які пацвярджае статус законнага прадстаўніка (пасведчанне аб нараджэнні);
  3. копіі пашпарта абітурыента, заверанай натарыяльна.

Таксама сертыфікаты можа забраць прадстаўнік абітурыента пры прад’яўленні:

  1. арыгінала свайго пашпарта;
  2. даверанасці, засведчанай натарыяльна або ўпаўнаважанай асобай;
  3. копіі пашпарта абітурыента, заверанай натарыяльна.

Паколькі сертыфікат – вельмі важны афіцыйны дакумент, правяраць дакладнасць яго афармлення, у прыватнасці, напісанне прозвішча, імя і імя па бацьку, трэба неадкладна, інакш праблемы абавязкова ўзнікнуць ужо пры падачы дакументаў у прыёмную камісію.

У тым выпадку, калі абітурыент сапсаваў або страціў сертыфікат, яго могуць замяніць. Для гэтага трэба звяртацца ў Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў.

Для атрымання дубліката сертыфіката прадастаўляюцца наступныя дакументы: пашпарт ці іншы дакумент які сведчыць асобу; заява з указаннем прычыны прадастаўлення дубліката сертыфіката; сапсаваны сертыфікат ці даведка з установы адукацыі ў выпадку, калі паміж навучэнцам і ўстановай вышэйшай ці сярэдняй спецыяльнай адукацыі былі датэрмінова спынены адукацыйныя адносіны. 

Дублікат выдаецца на працягу пяці дзён з моманту падачы адпаведнай заявы.

У выпадку замены дакумента, які сведчыць асобу, у перыяд паміж датай рэгістрацыі ў якасці абітурыента і датай выдачы сертыфіката апошні афармляецца ў адпаведнасці з данымі новага дакумента, які сведчыць асобу.           

Сертыфікат з непраўдзвымі данымі абітурыента падлягае замене пасля службовага расследавання па рашэнню камісіі Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.

Тыя, хто праходзіў тэсціраванне ў рэзервовыя дні, змогуць атрымаць сертыфікаты толькі ў БДУ з 13 ліпеня.

Не выдадзеныя абітурыентам сертыфікаты захоўваюцца ў пунктах правядзення ЦТ да канца каляндарнага года, які следуе за годам здачы ЦТ. У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў экзаменацыйныя матэрыялы на папяровых носьбітах захоўваюцца да канца бягучага каляндарнага года, а электронныя выявы запоўненых абітурыентамі бланкаў адказаў -- на працягу 75 гадоў. 

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.