Вы тут

Дэпутат Заканадаўчага сходу Краснадарскага краю Аляксей Цітоў наведаў Магілёў


Візіт дэпутата Заканадаўчага сходу Краснадарскага краю Аляксея Цітова ў Магілёў быў спецыяльна прымеркаваны да міжнароднага інвестфоруму «Млын поспеху».


Аляксей Цітоў — член камітэта па пытаннях прамысловасці, інвестыцый, прадпрымальніцтва, сувязі, спажывецкага і фінансавага рынкаў, знешнеэканамічнай дзейнасці. У Магілёве дэпутат наведаў шэраг прамысловых прадпрыемстваў і перадаў прывітальны адрас абласному Савету дэпутатаў ад старшыні Заканадаўчага сходу Краснадарскага краю Юрыя Бурлачко.

— Нас звязваюць добрыя адносіны з заканадаўчай уладай Магілёўскай вобласці, і мы працягваем гэта супрацоўніцтва, — адзначыў ён. — Форум вельмі карысны. А пасля візіту на вашы прадпрыемствы ёсць жаданне папрацаваць над пытаннем па стварэнні кааперацыі паміж вытворчасцямі Беларусі і Краснадарскага краю. Вельмі зацікавіў вопыт стварэння СЭЗ, у нас такога пакуль няма. Гатовы разглядзець гэта пытанне на заканадаўчым узроўні. Спадзяёмся, што Магілёўская вобласць нам у гэтым дапаможа.

Мацнеюць і сацыяльныя сувязі паміж рэгіёнамі.

— Мы абмеркавалі шэраг пытанняў у развіцці пагадненняў, якія датычацца маладзёжнай палітыкі. У моладзі ёсць жаданне больш актыўна ўдзельнічаць у міжнародным студэнцкім руху, але існуюць пэўныя праблемы з тэхнічнымі момантамі — праездам, пражываннем, харчаваннем. Мы гэта прагаварылі, спадзяёмся на хуткі адказ. Мы, у сваю чаргу, гатовы прыняць моладзь гэтага краю — размясціць, арганізаваць харчаванне — і хацелі б, каб на парытэтных пачатках нашы маладыя людзі паехалі туды, — паведаміў старшыня Магілёўскага аблсавета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Загаловак у газеце: На дэпутацкім узроўні

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.