Вы тут

Ва ўкраінскім Львове можа з'явіцца метро


У Львове дэпутаты гарадскога савета падтрымалі петыцыю аб размарожванні праекта будаўніцтва ў горадзе метрапалітэна. Пра гэта паведамляе Zaxid.net.


Дэпартамент жыллёвай гаспадаркі і інфраструктуры Львова зараз павінен распрацаваць дарожную карту па рашэнні гэтага пытання. У петыцыі сказана, што за 10-15 гадоў да Львова далучацца некалькі бліжэйшых населеных пунктаў і, каб прадухіліць транспартны калапс, гораду патрэбна метро, падземнае або наземнае.

У 80-х гг. мінулага стагоддзя ў Львове пачалі будаваць сістэму хуткаснага трамвая, які ў цэнтры горада паводле планаў павінны быў прайсці пад зямлёй. Але з-за недахопу фінансавання праект не быў рэалізаваны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.