У фестывальным Віцебску ўчора і сёння (12-13 ліпеня) на «базары» — Дні моладзі. Традыцыйная акцыя ў гэтым годзе больш працяглая (не адзін, а два дні), маштабная, крэатыўная, у арганізатараў пры гэтым амбіцыйныя планы.
Як адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ Дзмітрый Варанюк, будзе зробена многае, каб з часам Дні моладзі сталі самай цікавай падзеяй на фестывалі. Галоўнае, што ва ўдзельнікаў ёсць шчырае жаданне гэтага. І вельмі важна, што на ўзроўні кіраўнітцва мясцовай улады абласнога ўзроўню ёсць разуменне важнасці мерапрыемства. Ва ўсім аператыўна і ўсебакова аказваецца падтрымка.
Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін шчыра павіншаваў удзельнікаў. Падкрэсліў, што акцыя пашыраецца: стала больш пляцовак, дзе праводзяць спаборніцтвы, конкурсы, канцэрты. Як і ўдзельнікаў. Віце-губернатар адзначыў, што моладзь павінна працягваць найлепшыя традыцыі старшых пакаленняў. І гэта робіццца падчас патрыятычных акцый, сустрэч з ветэранамі... І добра, што ў Віцебску ёсць магчымасць прадэманстраваць свае таленты, завесці новых сяброў, атрымаць прыемня ўражанні...
Кіраўнік дырэкцыі фестывалю Глеб Лапіцкі падкрэсліў, што самыя яскравыя моманты Дзён моладзі можна будзе ўбачыць на адной з самых вялікіх плошчаў Еўропе — Перамогі. Ён адзначыў, што ў дырэкцыі былі рады разам з кіраўніцтвам самай масавай моладзевай арганізацыі Беларусі прадстаівць такі цікавы прект у новым фармаце.
Сярод іншых падзей сённяшні забег на 2,5 км. У ім бралі ўдзел 150 чалавек. Перамог віцяблянін, ваеннаслужачы Дзяніс Валяк, член нацыянальнай каманды Узброенных Сіл па пяцібор’ю...
Вялікі інтарэс на плошчы выклікала выстава рэтра-аўтамабіляў.
Цікава, што ўпершыню адбудзецца і аўтамабільнае шоў па аўтагукавому спорту. Каля сарака ўдзельнікаў з Беларусі. Латвіі і Расіі выказалі жаданне здзівіць моцам гукаў матораў.
Вельмі шмат гледачоў ля пляцовак, дзе праводзяцца воркаўт-турнір, спаборнітвы па баскетболу 3 на 3.
Адбудзецца і музычны фэстываль «Саюз моладзі» з удзелам кавер-бендаў. Праграма вельмі насычаная.
А ў фінале свята — выступленне папулярных беларускіх гуртоў. Білеты на шоу купляць не трэба, як і на іншыя мерапрыемствы.
Аляксандр ПУКШАНСКІ
Фота Ганны Занкавіч
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?