Вы тут

У бліжэйшыя дні сонца зноў прыпячэ да плюс 30 градусаў


Больш за два тыдні ў нашай краіне ўтрымліваецца няўстойлівае надвор'е з тэмпературным фонам на 2—6 градусаў ніжэй за сярэднія шматгадовыя значэнні. Але ў гэтыя выхадныя дні надвор'е палепшыцца — значна пацяплее, і дажджоў будзе менш. Тэмпературны фон вернецца ў рамкі кліматычнай нормы, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння пад уплывам атмасферных франтоў пераважна па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Максімальная тэмпература паветра ўдзень будзе ад плюс 18 градусаў па паўночным усходзе да 26 градусаў цяпла па паўднёвым захадзе краіны. У суботу ўмовы надвор'я будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску. Пераважна без ападкаў, толькі ўдзень у асобных раёнах Брэсцкай вобласці магчымы кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 градусаў да плюс 14 градусаў, удзень будзе ад плюс 21 градуса па паўночным усходзе да 28 цяпла па паўднёвым захадзе краіны.

Але па-сапраўднаму прыпякаць пачне ў нядзелю. У гэты дзень, 21 ліпеня, уначы ў вобласці павышанага атмасфернага ціску будзе без ападкаў, а ўдзень з тэрыторыі Польшчы на захад Беларусі перамесціцца атмасферны фронт. Месцамі, па заходняй частцы краіны, пройдуць кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 10—17 цяпла. Удзень будзе ад плюс 23 да плюс 29 градусаў, па Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да 30 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак атмасферныя франты прынясуць уначы ў заходніх і цэнтральных раёнах, а раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 11—18 цяпла, а ўдзень — ад плюс 20 да плюс 27 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Лета вяртаецца

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.