Вы тут

Зноў на Дняпры збіраюцца сябры


У чыстым кутку Магілёўшчыны магутны Дняпро ў чарговы раз у Купальскую пару паяднаў майстроў і аматараў народнага мастацтва з Беларусі, Расіі ды Украіны, а сама Александрыя стала месцам сяброўскіх сустрэч і пляцоўкай для народнай дыпламатыі.


Над Дняпром звіваецца Купальскі вянок. Фота БЕЛТА

Пра тое 6 ліпеня гаварыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на свяце “Александрыя збірае сяброў”. Ён падкрэсліў, што фэсту у Александрыі можа стаць унёскам Беларусі ва ўмацаванне дружбы паміж народамі: “Сёлета да нас далучыліся прадстаўнікі нашай суседняй Літвы, дзе ў канцы чэрвеня адзначаюць Янаў дзень. Спадзяюся, прыезд літоўскіх гасцей пакладзе пачатак новай традыцыі — запрашаць на свята нашае прадстаўнікоў іншых краін, у якіх ёсць сваё Купалле. Гэта стане ўнёскам Беларусі ў захаванне творчай разнастайнасці народаў планеты, умацаванне дружбы паміж народамі. Папулярнасць фэсту ў Александрыі год ад года расце, прыйшла пара ставіць перад сабой высокія задачы”.

Свята “Александрыя збірае сяброў” — сапраўды народнае па духу, яно дае магчымасць праявіць сябе сотням адораных людзей. І штогод яркіх талентаў на гасцінны бераг Дняпра ў Купальскую пару прыязджае ўсё больш. Прэзідэнт заўважыў: на свяце “Купалле” ў Александрыі прадстаўлена далёка не ўсё, што ёсць у Беларусі, але ёсць самае яркае: і рамёствы, і творчасць. “Нам трэба паклапаціцца, каб штогод ці то “Славянскі базар”, ці то гэты фэст напаўняўся нечым новым. Тады будзе дынаміка росту. Мы павінны зрабіць усё, каб гэтае Купальскае свята з кожным годам было ўсё ярчэйшым і ярчэйшым”.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.