Вы тут

Беларус Аляксей Жарнасек заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па водных лыжах


Беларус Аляксей Жарнасек заваяваў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па водных лыжах за катарам, які прайшоў у Іспаніі.


Наш атлет, шматразовы чэмпіён і рэкардсмен свету, пацвердзіў свой клас у фігурным катанні, атрымаўшы 11 620 балаў. На другім радку падагульняючага пратакола размясціўся П'ер Балон з Францыі, а трэцяе месца заняў яго суайчыннік Луі Дзюплан-Фрыбург. У актыве беларускай каманды на турніры і серабро ў скачках з трампліна Ганны Стральцовай, якая паказала вынік 52,8 м. У суме мнагабор'я (фігурнае катанне, скачок з трампліна і слалам) Ганна Стральцова заняла другое месца, трэцяе — у яшчэ адной беларускі Аляксандры Данішэўскай.

У агульнакамандным заліку чэмпіянату зборная Беларусі заняла другое месца. Першае — у французскіх вадналыжнікаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.