Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Лепш знізіць актыўнасць і плысці за вадой. Ёсць магчымасць на гэтым тыдні палепшыць адносіны з калегамі па рабоце. Паспрабуйце не планаваць нічога сур'ёзнага на сераду, гэты дзень пройдзе пад знакам легкадумнасці. У чацвер можаце разлічваць на падтрымку з боку начальства. У другой палове тыдня верагодны пэўныя неабгрунтаваныя прэтэнзіі ад блізкіх людзей.


secciontarot.es

ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні збярыцеся з сіламі і змірыцеся з тым, што адбываецца. Змяніць сітуацыю вы пакуль не можаце. У аўторак нязробленыя справы і незадаволенасць начальства могуць ускладніць вам жыццё. У чацвер паспрабуйце не прымаць сур'ёзныя рашэнні, асабліва на эмоцыях. Каб пазбегнуць праблем у сямейным жыцці ў выхадныя, загадзя скажыце сабе, што іншы раз лепш прамаўчаць, а потым спакойна зрабіць па-свойму, чым сыпаць аргументамі і даказваць сваю правату.


БЛІЗНЯТЫ. З'явіцца рэальны шанц атрымаць менавіта тое, чаго вы моцна хочаце. І ў першую чаргу гэта датычыцца асабістага жыцця. Нават не давядзецца прыкладаць асаблівых намаганняў: самае лепшае здарыцца нечакана і будзе тым, што вам цяпер больш за ўсё трэба. Не выключана, што гаворка ідзе пра палкі любоўны раман, прапанову рукі і сэрца, папаўненне ў сям'і. Зрэшты, у дзелавой сферы ўсё таксама складваецца вельмі паспяхова.


РАК. Настройцеся на сур'ёзныя і рашучыя дзеянні, але ўлічыце, што безразважная рызыка можа пашкодзіць. Так што старанны аналіз сітуацыі проста неабходны. Калі будзеце рухацца ў дакладным кірунку, то навакольныя стануць ва ўсім падтрымліваць і справы пойдуць як па масле. У сераду можаце атрымаць добрыя весткі, будзе шанцаваць на прыемныя і карысныя знаёмствы. Да канца тыдня знікнуць практычна ўсе праблемы, якія не давалі спакою.


ЛЕЎ. Пажадана не адкладаць завяршэнне важных спраў на рабоце і нарэшце прыняць канчатковае рашэнне ў асабістым жыцці. Паспрабуйце рэальна ацэньваць свае магчымасці і не засмучацца ў выпадку магчымай няўдачы — проста выпраўце дапушчаныя памылкі, і абавязкова дасягнеце мэты. А вось ад авантурных планаў пажадана адмовіцца. Менш раздавайце абяцанняў, лепш больш спраў, а не слоў.


ДЗЕВА. Можа быць складана пераключацца з вырашэння сваіх праблем на праблемы навакольных. Не варта блытаць работу і сяброўства: можна лёгка застацца і без бізнесу, і без сяброў. У аўторак пастарайцеся не кантактаваць з людзьмі, якія не выклікаюць у вас сімпатыі. І наогул менш марнуйце час на пустую балбатню і сацыяльныя сеткі. У выхадныя не выключаны праблемы, звязаныя з падрастаючым пакаленнем.


ШАЛІ. Зможаце дасягнуць поспеху, хай прамежкавага, але ён акажацца не менш каштоўны, чым іншая буйная перамога. Вакол будзе шмат амбіцый і жаданняў пусціць пыл у вочы, але лепш проста шмат працаваць, каб даказаць сваю кампетэнтнасць. Праўда, у панядзелак пачуццё ляноты можа задушыць у вас усе іншыя жаданні, але ў другой палове тыдня сіл і энергіі значна прыбудзе. У пятніцу з'явіцца магчымасць выкарыстоўваць капрызы лёсу ў сваіх інтарэсах. А вось у выхадныя давядзецца сур'ёзна разбірацца з назапашанымі хатнімі справамі і сямейнымі праблемамі.


СКАРПІЁН. Можаце разлічваць на поспех на працягу практычна ўсяго тыдня, прычым у розных сферах жыцця. Надыходзіць час творчасці і высокай актыўнасці, асабліва ў інтэлектуальнай дзейнасці. Вас чакае салідны прыбытак. Але пастарайцеся, каб рабочыя пытанні не засланілі асабістае жыццё, яно таксама абяцае нямала задавальненняў.


СТРАЛЕЦ. Паспрабуйце сабрацца, бо менавіта цяпер вы зможаце вырашыць нават самыя, здавалася б, непераадольныя праблемы ў прафесійнай сферы. Калі, вядома, не будзеце марнаваць час і сілы на крытыку навакольных і жаль да сябе. Спытайце парады спецыяліста, перш чым пачаць увасабляць у жыццё новы план: не выключана, што вас засцерагуць ад памылкі. Пачатыя ў нядзелю справы кідаць не варта, лепш давесці іх да пераможнага канца.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні паспрабуйце выкінуць з галавы ўсё, што не спрыяе вашаму развіццю. Не чапляйцеся за старое, ад перамен, у тым ліку рэзкіх і нечаканых, вы толькі выйграеце. Тым прадстаўнікам знака, якія знаходзяцца ў адпачынку, зоркі рэкамендуюць актыўна забаўляцца, вандраваць і прымаць удзел у свецкім жыцці. Ну а для тых, хто працуе, традыцыйны падыход да вырашэння праблем можа аказацца няўдалым — магчыма, варта перагледзець свае погляды.


ВАДАЛІЎ. Пачуцці здабудуць глыбіню, а думкі — узвышанасць. Асабліва ўдалы гэты час для тых, каму ў рабоце неабходная Муза. Але нават калі гэта вас не датычыцца, ёсць імавернасць, што дзякуючы прыліву творчых сіл удасца знайсці нестандартнае рашэнне ў складанай справе, прыдумаць нешта арыгінальнае, што выкліча адабрэнне начальства. Час спрыяльны для прафесійнага росту. У нядзелю верагодныя сустрэчы з сябрамі, абмен вопытам і ўражаннямі.


РЫБЫ. Перад вамі могуць адкрыцца новыя магчымасці ў прафесійнай сферы. Не адмаўляйцеся ад заключэння здзелак і наладжвання патрэбных і карысных кантактаў. У пятніцу скіньце з плячэй груз адказнасці, дадайце легкадумнасці ў свае дзеянні, будзьце бесклапотныя, старайцеся мець больш зносін і не звяртайце ўвагі на нязначныя праблемы. У выхадныя магчымы сустрэчы са старымі сябрамі або ранейшым каханнем. Падобна на тое, што давядзецца перагледзець свае кансерватыўныя звычкі і пастарацца прыстасавацца да зменлівай сітуацыі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.