Вы тут

Прэзідэнт Казахстана прызначыў новага пасла ў Беларусі


Указам прэзідэнта Казахстана Бейсенбаеў Аскар Асанавіч прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Казахстана ў Беларусі, пастаянным прадстаўніком пры Устаўных органах СНД па сумяшчальніцтве, паведамляе агенцтва Казінформ са спасылкай на прэс-службу Акорды.


Фота: inform.kz

Іншым указам прэзідэнт вызваліў Ертысбаева Ермухамета Кабідзінавіча ад пасады пасла Казахстана ў Беларусі, пастаяннага прадстаўніка пры Устаўных органах СНД па сумяшчальніцтве.

Да прызначэння Аскар Бейсенбаеў быў дэпутатам Сената парламента Казахстана.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.