Вы тут

У Мінску пакажуць рэдкія выданні каўказскіх твораў Льва Талстога


Літаратурна-мастацкая экспазіцыя "Каўказскія творы Льва Талстога" адкрыецца ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры 22 жніўня, паведамілі БЕЛТА арганізатары.


"У нашым сумесным праекце з мемарыяльным і прыродным запаведнікам "Музей-сядзіба Л.М.Талстога "Ясная Паляна" будуць прадстаўлены ілюстрацыі пецярбургскай мастачкі Вольгі Граблеўскай, створаныя адмыслова для калекцыйнага выдання "Каўказскія творы" Льва Талстога, - распавялі ў музеі. - Зборнік быў выпушчаны у 2018 годзе ў Пяцігорску выдавецтвам "Снег" сумесна з Музеем-сядзібай Л.Н.Талстога "Ясная Паляна" да 190-годдзя пісьменніка".

У выданне ўвайшлі вядомыя каўказскія творы пісьменніка: "Аперацыя", "Рубка лесу", "Разжалаваны", "Мільтан і Булька", "Казакі", "Каўказскі палонны", "Хаджы-Мурат". Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі пакажа рэдкія выданні.

Таксама на выставе можна будзе ўбачыць кніжныя выданні і рукапісы перакладаў твораў рускага пісьменніка на беларускую мову з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

"Акрамя знаёмства з каўказскай тэмай у жыццё і творчасць Льва Талстога, наведвальнікі выставы змогуць ўспомніць вядомыя творы пісьменніка праз прыжыццёвыя выданні, апынуцца ва ўяўным месцы адпачынку і працы творцы, даведацца пра ўплыў творчасці Талстога на беларускую літаратуру", - анансавалі арганізатары.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.