Вы тут

Нашы людзі на Байкале


Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага зноў запрашае да сябе ў госці — на міжнародны форум “Беларусы свету на Байкале”


Сустрэча ўжо хутка: з 21 па 27 жніўня. Там будзе цікава беларусам і ўсім, хто мае інтарэс да нашай культурай, цэніць зносіны з блізкімі па духу людзьмі з розных краін. Хто лічыць возера Байкал, як і самі арганізатары форуму, месцам сілы. “Возера Байкал і кампанія аднадумцаў… Што можа быць лепш! — запрашае гасцей кіраўніца суполкі Алена Сіпакова. — Мы выдатна адпачнем на Байкале. Будзе абмен досведам, а энергетыка Байкала дапаможа ўсім натхніцца на супрацу па захаванні й развіцці беларускіх традыцый, мовы, культуры”.

Багатую й разнастайную культурна-пазнавальную праграму абяцаюць арганізатары: з прэзентацыямі кніг, прэс-канферэнцыяй, круглым сталом, экскурсіямі, канцэртамі, сустрэчамі з сібірскімі беларусамі ў глыбінцы. Як тое будзе — плануем расказаць. Аднак не пашкадуе той, хто на свае вочы ўсё пабачыць.

Іван Іванаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.