Вы тут

Пакуль дама спала, мужчына скраў з яе пальца залаты пярсцёнак


Па дапамогу ў Полацкі РАУС звярнулася жанчына, якая жыве з дачкой і сужыцелем у сваіх бацькоў. Яна не далічылася ювелірных вырабаў, калі зазірнула ў сваю скрыначку з каштоўнасцямі. Прапажу выявілі, калі ўся сям'я прыйшла з сельскай лазні, а сужыцель чакаў іх дома.


Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, у шкатулку жанчына зазірала рэдка. Не знайшоўшы залатых завушніц дачкі, яна напісала заяву.

Правёўшы аператыўна-вышуковай мерапрыемствы, полацкія сышчыкі выйшлі на сужыцеля, які і прызнаўся ў злачынстве. Палачанін распавёў, што перыядычна краў у жанчыны каштоўнасці: спачатку адну завушніцу, затым залаты пярсцёнак, а потым і завушніцы падчарыцы.

Дарэчы, жанчына цьмяна памятала, як пазбавілася пярсцёнка: пара нападпітку ехала з гасцей на таксі. Калі дама заснула ў парку на лаўцы, кавалер зняў пярсцёнак.

Следчы камітэт па ўсіх трох фактах распачаў крымінальныя справы за крадзяжы. Трафеі мужчына здаваў у ламбард, аднак усе каштоўнасці пацярпелай удалося выратаваць ад пераплаўлення.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Як будзе праходзіць перапіс насельніцтва

Старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна МЯДЗВЕДЗЕВА адзначае, што іх ведамства разлічвае перапісаць максімальную колькасць грамадзян з дапамогай укаранёных інавацый.

Грамадства

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Адзіныя дзяўчаты-паркуршчыцы ў Беларусі распавядаюць пра свой спорт

Гэты кірунак спорту ўвайшоў у жыццё былых студэнтак дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры выпадкова.