Вы тут

​Студэнты МАБК дапамагаюць ва ўзвядзенні станцыі метро «Юбілейная плошча»


Студэнты Мінскага архітэктурна-будаўнічага каледжа ў складзе атрада імя Героя Савецкага Саюза Георгія Тамілоўскага дапамагаюць ва ўзвядзенні станцыі «Юбілейная плошча» трэцяй лініі Мінскага метрапалітэна. Нагадаем, сёлета апошняя была абвешчана аб'ектам гарадской маладзёжнай будоўлі. Станцыя размяшчаецца на скрыжаванні вуліц Кальварыйскай і Сухой, і з'яўляецца самай глыбокай з усіх пабудаваных ці запланаваных — 29 метраў! Пра тое, якія віды работ давяраюць старэйшыя калегі будатрадаўцам, што матывуе хлопцаў на такі від занятасці і якія эмоцыі яны атрымліваюць падчас насычанага дня, мы даведаліся ад саміх байцоў.


Камандзір будаўнічага атрада Георгій Драздоў.

...На аб'екце кіпіць работа. Тут шумна, горача і пахне пылам. Але гэта не бянтэжыць брыгаду маладых хлопцаў, якія кожны дзень прыходзяць сюды раніцай, каб наблізіць да завяршэння «зялёную» (менавіта такі колер будзе пераважаць у «Юбілейнай плошчы») станцыю. У тунэль студэнтам пакуль што спускацца не дазваляюць — няма кваліфікацыі. Але ў іх «распараджэнні» пяць паверхаў: будаўнічыя работы тут вядуцца кругласутачна, без выхадных і свят.

Камандзір атрада Георгій ДРАЗДОЎ, навучэнец трэцяга курса каледжа па спецыяльнасці «санітарна-тэхнічнае абсталяванне будынкаў і збудаванняў» гаворыць, што для байцоў, як для будучых будаўнікоў, гэты вопыт вельмі важны, бо такая магчымасць выпадае рэдка. «Работа пыльная, але не складаная: дапамагаем разгружаць смецце, выгружаем розныя матэрыялы, пераносім арматуру, фарбуем, сартуем. Сумаваць не даводзіцца, гэта мне даспадобы! Графік зручны: з васьмі раніцы да пяці вечара, так што пасля можна паспець заняцца і асабістымі справамі. Мая пасада — камандзір — абавязвае да таго, каб усё было пад кантролем. Каманду тых, з кім працую, набіраў у каледжы, таму ўпэўнены, што мы не падвядзём».

У рамках маладзёжнай студэнцкай будоўлі традыцыйна працуюць хлопцы не толькі з Беларусі, але і з Расіі. Як расказаў першы сакратар Мінскага гарадскога камітэта БРСМ Сяргей Клышэвіч, сёлета яны прыехалі з Санкт-Пецярбургскага эканамічнага ўніверсітэта. У Мінску расіяне прыступілі да выканання работ з пачатку жніўня, у той час як нашы студэнты на той момант ужо працавалі ў горадзе на Няве больш за тры тыдні на адным з гістарычных аб'ектаў.

...Азіраюся па баках на будоўлі, бачу: усе занятыя справай. Погляд падае на хлопца з прыгожай шырокай усмешкай. Першакурснік Уладзіслаў КАЛАТОЎКІН на момант нашага наведвання ўжо шчыруе на аб'екце больш за два тыдні. Для яго гэта не складана, хоць патрабуецца добрая фізічная падрыхтоўка, добрасумленнасць і працавітасць. «Жаданне паспрабаваць свае сілы на будаўніцтве важнага аб'екта для сталіцы прыйшло спантанна, але я атрымліваю вялікае задавальненне ад таго, што раблю нешта сваімі рукамі. Да таго ж гэта яшчэ і каштоўныя практычныя веды. А вопытныя калегі заўсёды падкажуць, як лепш зрабіць, а чаго рабіць не варта», — падзяліўся юнак сваімі ўражаннямі ад першага вопыту работы ў будатрадзе.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: «Зялёнай» станцыі ў дапамогу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?