Вы тут

На спаборніцтвах у Аўстрыі патануў беларускі параалімпіец Дзмітрый Рышкевіч


Беларускі параалімпіец Дзмітрый Рышкевіч загінуў у Аўстрыі на афіцыйнай трэніроўцы ў ходзе падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па веславанні акадэмічным, паведаміла 21 жніўня Міністэрства спорту і турызму Беларусі.


Абставіны гібелі 33-гадовага спартсмена-калясачніка з Ліды высвятляе мясцовая паліцыя.

Дзмітрый Рышкевіч - майстар спорту Рэспублікі Беларусь па веславанні акадэмічным.

У 2003 годзе ён трапіў у аўтамабільную аварыю і толькі цудам застаўся жывы. Пасля гэтага перанёс каля дваццаці аперацый і ўсё ж вярнуўся ў спорт, зараз ужо паралімпійскі.

Неаднаразова станавіўся чэмпіёнам і прызёрам міжнародных спаборніцтваў па веславанні акадэмічным на трэнажорах "Канцэпт".

Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім Дзмітрыя Ігаравіча ў сувязі з цяжкай стратай. "Звязда" далучаецца да спачуванняў.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.