Жыхар вёскі Малыя Аўцюкі праводзіў зямельныя работы на прыватным падворку. Трактар выкапываў яму для адходаў.
Сярод пяску ў чарговым каўшы гаспадар дома ўбачыў жалезныя прадметы, падобныя на снарады. Далейшую работу спынілі. Мужчына паведаміў аб небяспечнай знаходцы ў аператыўна-дзяжурную службу Калінкавіцкага РАУС.
На месца здарэння прыехалі міліцыянеры для забеспячэння аховы знойдзеных выбухованебяспечных прадметаў. Хутка прыбылі і спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 5525 унутраных войскаў МУС.
Падчас агляду месца выяўлення былі знойдзеныя 40 мінамётных мін калібру 50 міліметраў, два артылерыйскія снарады калібру 120 міліметраў і нямецкая асколачная проціпяхотная граната М24, паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама.
Небяспечны арсенал часоў Вялікай Айчыннай вайны дасталі з зямлі, вывезлі на спецыяльны палігон, дзе знішчылі.
Сяргей РАСОЛЬКА
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.
Аб прыярытэтах у адукацыі, вопыце работы ва ўмовах пандэміі каранавіруса і ідэалагічным складніку ў выхаванні мы задалі пытанні міністру адукацыі нашай краіны Ігару Карпенку.
Дом №76 па вул. Валгаградскай у Мінску быў прызнаны аварыйным яшчэ ў нулявых.
На VІ Усебеларускім народным сходзе тэме развіцця Мінска на наступныя пяць гадоў было аддадзена шмат увагі.