Вы тут

Паяднаныя з Туркменістанам


Разам сабраны творы паэтаў, празаікаў, драматургаў, якія друкаваліся ў туркменскім друку, туркменскіх выдавецтвах ці то пісалі свае творы, пакідаючы іх на той час у рукапісе, з 1918 па 2018 гады


Алесь Карлюкевіч з калегам з Туркменістана ў час працы Нацыянальнай выставы-кірмашу ў Ашхабадзе. 2015 г.

Праект грандыёзны і па-свойму ўнікальны. Ён дасць магчымасць сучаснаму чытачу зазірнуць у розныя перыяды грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага жыцця Каракумскага краю. Палітру мастацкага светабачання складуць творы Бекі Сейтакава, Таўшан Эсенавай, Хідыра Дзяр’яева, Чары Ашырава, Сейітніяза Атаева, Керыма Курбанняпесава, Каюма Тангрыкуліева, Нуры Байрамава, Амандурды Джанмурадава, Курабанназара Эзізава і многіх іншых. З пісьменнікаў, якія бліжэй па часе, анталогія пазнаёміць з Какабаем Курбандурдыевым, Атагельды Караевым, Курбанназарам Дашкынавым...

“Праект задуманы так, каб паказаць усю шырыню літаратурнай прасторы Туркменістана, — расказвае вядомы туркменскі паэт, празаік, перакладчык Агагельды Аланазараў. — Увойдуць у “анталогію стагоддзя” й беларускія аўтары, сярод якіх Міхась Карпенка, Мікола Калінковіч, Алесь Карлюкевіч. Усе яны ў розныя дзесяцігоддзі жылі ў Туркменістане, друкаваліся ў нашых газетах і часопісах — “Ашхабад”, “Яшлык” (“Юнацтва”), “Савет эдэбіяты” (“Савецкая літаратура”), “Эдэбіят ве сунгат” (“Літаратура і мастацтва”). У Ашхабадзе выходзілі іх паэтычныя, празаічныя, публіцыстычныя кнігі”.

Варта нагадаць, што падоўгу жылі й працавалі ў Туркменістане іншыя беларусы: Аркадзь Марціновіч (туркменскія старонкі ёсць у яго рамане “Не пакідай слядоў маіх”), Барыс Мікуліч (у Ашхабадзе ён напісаў істотную частку “Аповесці для сябе”), Васіль Ткачоў (яго апавяданні для дзяцей друкаваліся ў туркменскай перыёдыцы ў 70-я гады, у Ашхабадзе пісаў кнігу апавяданняў “Дзень у горадзе”. Выразна “туркменскае” там апавяданне “Казан”).

Дарэчы, і з Беларуссю звязаны шмат хто з пісьменнікаў Туркменістана. На Віцебшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаўся з фашыстамі празаік Ашыр Назараў. У газеце 3-га Беларускага фронта “Красноармейская правда” (выходзіла яна і па-туркменску) служыў Аннакулі Мухамедаў. З Гомелем быў звязаны лёс гістарычнага раманіста, стваральніка мастацкага партрэта засваення Расіяй Каракумаў Валянціна Рыбіна — ён быў адзначаны званнем народнага пісьменніка Туркменістана.

Мікола Берлеж

Фота Івана ЖДАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.