Вы тут

У Брэсцкім раёне жанчына ледзь не загінула, аказаўшыся заціснутай шклом на дзверы аўтамабіля


У Брэсцкім раёне маладая жанчына атрымала сур'ёзныя траўмы, аказаўшыся заціснутай шклом на дзверы аўтамабіля, паведаміла БелТА.


У Брэсцкі РАУС 31 жніўня паступіла інфармацыя з лякарні аб шпіталізацыі 20-гадовай жыхаркі Жабінкі з прыкметамі механічнай асфіксіі і цялеснымі пашкоджаннямі. Высветлілася, што жанчына разам з сям'ёй гасцявалі ў вёсцы Старое Сяло. Прыкладна ў 16.30 яе без прытомнасці, заціснутай шклом пярэдняй левай дзверы аўтамабіля, знайшоў муж. Мужчына разбіў шкло, вызваліў жонку з пасткі і выклікаў брыгаду хуткай дапамогі.

"Па папярэдніх дадзеных, жанчына паспрабавала дастаць двухгадовую дачку з салона машыны праз адкрытае акно. Магчыма, у гэты момант дзяўчынка націснула кнопку шклопад'ёмніка", - распавёў  афіцыйны прадстаўнік абласнога УСК Дзмітрый Іванюк. Пацярпелая знаходзіцца ў бальніцы. Медыкі ацэньваюць яе стан як цяжкі.

Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку. Устанаўліваюцца ўсе абставіны здарэння.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.