Вы тут

Першакурснік БДУІР стаў віцэ-чэмпіёнам свету па сёгі


Першакурснік факультэта камп'ютарных сістэм і сетак БДУІР Антон СТАРЫКЕВІЧ стаў віцэ-чэмпіёнам свету па сёгі. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўніверсітэта.


Сёгі (або японскія шахматы) — культавая гульня, якая атрымала распаўсюджванне далёка за межамі Краіны Узыходзячага Сонца. Яна падобная на традыцыйныя, але мае свае адметнасці. Галоўнае — калі ў шахматах збітая фігура пакідае поле, то ў сёгі, забраўшы яе ў праціўніка, можна ёю скарыстацца. Ёсць фігуры, якія нагадваюць шахматныя, але ёсць і такія, што не сустрэнеш у традыцыйнай гульні.

Чэмпіянат свету па сёгі праходзіў у Браціславе (Славакія). Антон абышоў больш за сто ўдзельнікаў з Японіі, ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Расіі і іншых краін.

Дарэчы, сёлета Антон Старыкевіч стаў пераможцам маладзёжнага чэмпіянату Еўропы па сёгі. Зборная Беларусі, капітанам якой ён з'яўляўся, выйграла найбуйнейшы ў свеце анлайн-турнір Wоrld Shоgі Lеаguе. У фінале нашы перамаглі расійскую каманду.

Дарэчы, наступныя чэмпіянаты Еўропы і свету будуць праходзіць менавіта ў Мінску, і Антон ускладае на гэтыя турніры вялікія спадзяванні.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Жыхар Жодзіна Генадзь Пузанкевіч даехаў на веласіпедзе з Беларусі да Уладзівастока

Ён кожны дзень імкнуўся пераадольваць не менш за сто кіламетраў.

Грамадства

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Як «Звязда» парушальнікаў адпачынку з міліцыяй шукала

Апошнімі цёплымі дзянькамі многія мінчане стараюцца скарыстацца напоўніцу і па магчымасці адпачыць на прыродзе, хай сабе і ў межах горада.

Культура

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Спявак Аляксандр Гелах: Як толькі паступіў, пачаў шукаць работу

Малады тэнар, які прыйшоў у Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр Беларусі ў 2015-м, звярнуў на сябе ўвагу аматараў оперы адразу.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Танцуй... Пакуль не замужам?