Паміж Кобрынскім райкамам прафсаюза аграпрамысловага комплексу і ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання падпісана пагадненне. Сацыяльныя партнёры разам вырашаюць шырокі спектр пытанняў. Гэта і стварэнне для сельскіх працаўнікоў належных і бяспечных умоў працы і быту, арганізацыі культурнага адпачынку. Але, бадай, самая галоўная роля прафсаюза — абарона правоў і законных інтарэсаў тых, хто працуе на сяле. Шмат увагі аддаецца і маладым спецыялістам, работнікам.
— Мы разумеем, што пакуль для моладзі не будуць створаны ўмовы, максімальна набліжаныя да гарадскіх, да таго часу на вёсцы будзе адчувацца дэфіцыт кадраў. Бо анкетаванне паказвае: маладым акрамя дастойнай зарплаты, патрэбны належны адпачынак, сацыяльныя і забаўляльныя, культурныя аб'екты, каб грошы можна было не толькі зарабляць, але і з карысцю іх траціць, — кажа старшыня райкама прафсаюза АПК Васіль Лазарчук.
І, вядома, не забываюць у раёне ўшаноўваць найлепшых працаўнікоў. Сёлета падчас жніва райкам прафсаюза ўзнагародзіў дваццаць чалавек. У асноўным уручалі сертыфікаты. І гэта апраўдана: кожны зможа набыць у краме тое, што лічыць неабходным для дома, гаспадаркі.
Дадам, што ў раёне разам з рознымі службамі, падраздзяленнямі аддаецца шмат увагі ахове працы. І, як вынік, агульнымі сіламі ўдалося выключыць траўматызм у сельскай вытворчасці.
Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?