Вы тут

На фестывалі дранікі гатавалі


Крэатыўна паўдзельнічалі ў Ліепайскім фестывалі культур нацыянальных меншасцяў Латвіі тамтэйшыя беларусы з суполкі “Мара”


Фестываль культур нацыянальных меншасцяў Ліепаі прайшоў у нашым горадзе ўпершыню сёлета, 11 жніўня, у нядзелю. 12 падворкаў зладзілі нацыянальна-культурныя суполкі Ліепаі — кожны свой. Пазнаёмілі ліепайчан і гасцей горада з беларускай, літоўскай, польскай, рускай, нямецкай, яўрэйскай, украінскай ды іншымі культурамі. Беларускую прадстаўляла, вядома ж, ліепайская суполка “Мара” — ёй цяпер кіруе Віктар Янцэвіч.

Ансамблі, што дзейнічаюць пры суполках, выконвалі песні на родных мовах. Спяваў і гурт “Паўлінка” (ім кіруе Жанна Буйніцкая) з суполкі “Мара”. Гучалі беларускія песні “Вёсачка”, “Зязюля”, “А ў лесе”, “Ой, я жыта ды не сеяла”, “Беларуская душа”, “Пажаданне” ды іншыя. А напрыканцы імпрэзы ўсе разам спявалі гімн Ліепаі “Горад, у якім нараджаецца вецер” на васьмі мовах. Даведацца пра культуру розных народаў можна было не толькі з кніг, песень, але ж і паспрабаваўшы традыцыйныя стравы. Цікава было аглядаць і прадметы нацыянальнага побыту, прадстаўленыя на падворках.

Гаспадыні ж беларускай суполкі “Мара” гасцей сваіх частавалі ў стылізаванай “Беларускай хаце” беларускімі дранікамі, ды са смятанай. Былі прадстаўлены таксама кнігі, фотаальбомы з ілюстрацыямі, рознымі весткамі пра Беларусь, лялькі-абярэгі, карціны, ручнікі, вырабы з лёну. Дарэчы, актрыса Ліепайскага тэатра Занда Штрауса, якая вяла імпрэзу, казала пра актыўную дзейнасць беларускай суполкі “Мара” ў культурным жыцці Ліепаі. А таксама пра гасціннасць беларусаў. Многія адзначалі як найцікавую фішку фестывалю тое, што вельмі смачныя “беларускія стравы з бульбы” (а мы ж ведаем, што гаворка — пра знакамітыя дранікі!) беларускі гатавалі прама на месцы. І дэвіз суполкі “Любі Латвію — памятай Беларусь!” арганізатары фестывалю назвалі адным з найпрыгожых, гарманічных і змястоўных.

Анжэла Фаміна. г. Ліепая

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.