Вы тут

Мар'яна Шчоткіна сустрэлася з выканаўчым дырэктарам Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра


Намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па Мэтах устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна сустрэлася на мінулым тыдні з выканаўчым дырэктарам Дортмундскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра, кіраўніком Праграмы падтрымкі Беларусі Федэральнага Урада Германіі Астрыд Зам.


sovrep.gov.by

Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва і перспектывы рэалізацыі новых сумесных праектаў у межах конкурсу ў галіне ўстойлівага развіцця.

Ён, дарэчы, будзе праводзіцца па чатырох тэматычных блоках: інклюзіўным і раўнапраўным грамадстве; «зялёным» пераходзе і лічбавай трансфармацыі; лакалізацыі МУР; развіцці сістэм маніторынгу і ацэнкі эфектаў у кантэксце рэалізацыі Парадку-2030.

«Добра было б, калі б такія праекты запусцілі і на базе 11 гарадоў паскоранага развіцця, якім у нашай краіне ўдзяляецца асаблівая ўвага», — прапанавала Мар'яна Шчоткіна.

Яна пацікавілася, як развіваюцца рэгіянальныя сувязі паміж Беларуссю і Германіяй і якія сферы для абедзвюх краін маюць найбольшую цікавасць. Акрамя таго, Нацыянальны каардынатар нагадала, што ў Магілёўскай вобласці рыхтуецца рэгіянальная стратэгія ўстойлівага развіцця. Гэта добрая пляцоўка для супрацоўніцтва з нямецкімі партнёрамі, якая ў далейшым можа стаць прыкладам і для іншых рэгіёнаў.

Як удакладніла Астрыд Зам, конкурс дазволіць сабраць і прааналізаваць розныя прапановы і ініцыятывы ў галіне ўстойлівага развіцця. Цікавыя тэмы ўжо ёсць. Напрыклад, Магілёў і Бон звязвае тэматыка скарачэння выкідаў парніковых газаў. Нямецкія партнёры вывучаюць магчымасці выканання праектаў у сферы энергаэфектыўнасці ў Брэсцкай вобласці.

Астрыд Зам таксама заявіла пра цікавасць экспертнай супольнасці Нямеччыны да ўдзелу ў Форуме па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ў рэгіёне ЕАЭС, які Мінск плануе прыняць у 2020 годзе. «Гэта добрая магчымасць абмеркаваць наша супрацоўніцтва, у тым ліку канкрэтныя праекты ў галіне ўстойлівага развіцця», — падкрэсліла яна.

Падчас сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні арганізацыі ў 2020 годзе ў нашай краіне Тыдня ўстойлівага развіцця.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.