Вы тут

Білеты на некаторыя цягнікі ў Расію – па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння


Беларуская чыгунка з 10 кастрычніка адкрывае продаж праязных дакументаў на цягнікі міжнародных ліній № 39/40 Полацк — Масква, №  96/95 Брэст — Масква і з 25 кастрычніка для цягніка № 76/75 Гомель — Масква (з улікам групы Брэст — Масква — цягнікоў № 676/76 — 75/675) у купэйныя вагоны і вагоны СВ з выкарыстаннем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі ў міжнародных зносінах. Гэты праект скіраваны на павышэнне прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам і зніжэнне тарыфнай нагрузкі на пасажыраў. Ён рэалізуецца сумесна з ААТ “Расійскія чыгункі”.


Як паведамілі ў прэс-цэнтры магістаралі, асноўнымі крытэрыямі пры фарміраванні тарыфу з выкарыстаннем сістэмы з'яўляюцца ўзровень працэнта занятасці месцаў у вагоне адпаведнага тыпу і тэрміны набыцця праязных дакументаў (білетаў) пасажырамі. Па меры росту парцэнта запаўняльнасці вагона кошт праезду паступова ўзрастае.

Пералік каэфіцыента занятасці месцаў у вагоне адпаведнага тыпу і кошту праезду ажыццяўляецца ў online рэжыме пры кожным новым афармленні цi вяртанні праязных дакументаў.

Такім чынам, сістэма дасць магчымасць пасажырам пры своечасовым планаванні паездкі аформіць праязныя дакументы са зніжкай да 25 % у залежнасці ад маршруту руху. Так, напрыклад, пры афармленні праязнога дакумента (білета) у купэйны вагон па маршруце Мінск -- Масква адпраўленнем 8 снежня кошт праезду са зніжкай складзе 108,73 рубля.

Пры набыцці білета за пяць дзён і менш да адпраўлення цягніка прадугледжана надбаўка да кошту праезду ў сярэднім ад 4 % да 9 %, якая таксама вар'іруецца ў залежнасці ад працэнта занятых месцаў у вагоне.

На БЧ звярнулі ўвагу, што пры фарміраванні кошту праезду ў названых цягніках у перыяд прымянення дынамічнага цэнаўтварэння не дзейнічаюць зніжкі/надбаўка ў залежнасці ад тэрмінаў продажу праязных дакументаў і зніжка 10 % пры адначасовай аплаце праезду ў кірунку “туды і назад”. Не распаўсюджваецца дзеянне дынамічнага тарыфаўтварэння пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Хворым на фенілкетанурыю могуць палепшыць забяспячэнне прадуктамі харчавання

Міністэрства аховы здароўя адказала на публікацыю «Звязды».

Палітыка

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

На пасяджэнні ЦВК зарэгістраваны 56 членаў Савета Рэспублікі сёмага склікання

Выбары прайшлі ў прыўзнятай атмасферы, дастойна і з яркімі выступленнямі.

Калейдаскоп

«Звязда» пабывала на здымках «Талента краіны»

«Звязда» пабывала на здымках «Талента краіны»

Ужо ў гэту суботу на АНТ вялікая прэм'ера.

Культура

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

У Беларусі будзе стварацца археалагічная карта

Калі Скарына прыехаў у Кракаў, і як выглядаў малы Рагвалодавіч.