У Дрыбінскім раёне падчас узгарання двух рулонаў саломы загінула дзіця. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Следчага камітэта.
Па дадзеных следства, сёння каля 14.00 у двары прыватнага дома ў аграгарадку Чэрнеўка адбылося ўзгаранне двух рулонаў саломы.
Папярэдне ўстаноўлена, што два браты, чатырох і пяці гадоў, гулялі ў двары паміж рулонамі з запалкамі, у выніку чаго салома загарэлася. Старэйшы хлопчык прыбег у хату да маці і расказаў пра ўсё. Калі пажар пачалі тушыць, у саломе выявілі цела малодшага дзіцяці без прыкмет жыцця.
У цяперашні час следчыя аглядаюць месца здарэння, апытваюць відавочцаў, прызначаны экспертызы, правядзенне якіх даручана спецыялістам ДКСЭ. Дрыбінскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.