Вы тут

Выступы кандыдатаў у дэпутаты па ТБ і радыё пачынаюцца ў Беларусі


Сёння пачынаюцца выступленні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання па ТБ і радыё, паведамляе БЕЛТА.


Усе кандыдаты па Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях, а таксама па горадзе Мінску атрымалі магчымасць выступіць на тэлеканале "Беларусь 3", а па Мінскай вобласці - на СТБ.

Выступы пройдуць у працоўныя дні па 6 лістапада. Працягласць кожнага абмежаваная пяццю хвілінамі. Па тэлебачанні яны будуць транслявацца ў вячэрні прайм-тайм - з 19.00 да 20.40. Выключэнне - 22 і 29 кастрычніка, калі эфірны час прадастаўляецца з 19.00 да 19.30, з улікам сеткі вяшчання тэлеканала "Беларусь 3".

Радыёвыступ можна будзе паслухаць з 7.00 да 8.00. Эфірны час кандыдатаў, якія будуць балатавацца па Мінску, выдзеліць "Радыё-Мінск", па Мінскай вобласці - радыёстанцыя "Мінская хваля". Тым, хто будзе вылучацца па іншых абласцях, час пададуць адпаведныя абласныя тэлерадыёкампаніі.

Парадак арганізацыі і правядзення дэбатаў, даты іх правядзення і вядучага вызначаюць тэлерадыёкампаніі. Эфірны час рэзервуецца з разліку не больш за пяць хвілін аднаму кандыдату.

Сваю перадвыбарчую праграму прэтэндэнты на месцы ў парламенце маюць права апублікаваць альбо ў друкаванай прэсе. Тэкст кандыдаты павінны прадставіць у СМІ не пазней 27 кастрычніка.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада, у Савет Рэспублікі - на 7 лістапада.

Прэв'ю: скрыншот tvr.by.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

​Дзе прызначалі спатканні ў даваенным Мінску?

Атрымаць падказкі вам дапаможа экскурсія «Рамантыка мінскіх дворыкаў».

Культура

Алесь Бадак: Важна знайсці перакладчыка, які цябе зразумее

Алесь Бадак: Важна знайсці перакладчыка, які цябе зразумее

Паэт і празаік Алесь Бадак шмат гадоў працаваў у літаратурных перыядычных выданнях Беларусі, а з 2015 года ўзначальвае выдавецтва «Мастацкая літаратура».