Увечары ў Мазырcкі РАУС звярнулася мясцовая жыхарка. Яна паведаміла пра канфлікт са сваім сужыцелем ў адной з кватэр дома па бульвары Юнацтва.
Па прыбыцці на месца здарэння супрацоўнікаў чакаў незвычайны сюрпрыз. На сцяне вісела карціна, зробленая з частак зброі.
Як патлумачыў 43-гадовы мужчына, каля дзесяці гадоў таму ён выкапаў арсенал на прысядзібным участку, што каля станцыі Галевіцы Калінкавіцкага раёна. З затвора вінтоўкі, штыка, часткі ўдарна-спускавога механізму (як мяркуецца, ад вінтоўкі Мосіна), ствала вінтоўкі і ручной гранаты Ф-1 з запалам ён і зрабіў “твор мастацтва” і павесіў на сцяну. Для гэтага нават адпілаваў частку гранаты, каб было зручней мацаваць, паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
У кватэры таксама былі выяўлены каска часоў Вялікай Айчыннай вайны, патроны і гільза. Усе боепрыпасы канфіскаваны для правядзення экспертызы. Мазырскім РАУС па гэтым факце праводзіцца праверка.
Сяргей РАСОЛЬКА
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».
Што за таемнымі дзвярыма?